Перайсці да зместу

Лабковая косць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лабковая косць
лац.: os pubis
Правая лабковая косць, пазначана чырвоным
Правая лабковая косць, пазначана чырвоным
Лабковыя косці ў шкілеце чалавека
Лабковыя косці ў шкілеце чалавека
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лабковая косць (лац.: os pubis) — парная косць, адна з трох касцей, якія пры зрашчэнні фарміруюць лагвовую косць.

Лабковая косць мае кароткае патоўшчанае цела (лац.: corpus ossis pubis), якое прылягае да вяртлюжнай западзіны, а таксама верхнюю галіну і ніжнюю галіну (лац.: ramus superior et ramus inferior ossispubis), размешчаныя адна да адной пад вуглом. На звернутай да пасярэдняй лініі вяршыні вугла маецца авальнай формы сімфізавая паверхня (лац.: facies symphysiaiis) — месца злучэння з лабковай косцю іншага боку. На 2 см больш латаральна ад гэтай паверхні знаходзіцца невялікі лабковы грудок (лац.: tuberculum pubicum), назад ад якога на верхняй галіне цягнецца грэбень лабковай косці (лац.: pecten ossis pubis), які пераходзіць далей у дугападобную лiнiю (лац.: linea arcuata) падуздышнай косці. На ніжняй паверхні верхняй галіны лабковай косці маецца замыкальная баразна (лац.: sulcus obturatorius) — месца праходжання замыкальных судзінаў і нерва[1].

  1. Тазовая кость // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 52-54. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.