Лабуан-Баджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лабуан-Баджа
Labuan Bajo
Порт
Порт
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
13,79 км²
Вышыня цэнтра
63 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
6973 чалавекі (2021)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Лабуан-Баджа на карце Інданезіі
Лабуан-Баджа (Інданезія)
Лабуан-Баджа

Лабуан-Баджа (індан.: Labuan Bajo) — горад на паўночным захадзе вострава Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Насельніцтва (2021 г.) — 6 973 чал.

Лабуан-Баджа месціцца за 1448 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Назва значыць прыбярэжную вёску баджа. Прадстаўнікі баджа сапраўды складаюць значную частку насельніцтва, займаюцца рыбалоўствам і транспартыроўкай па моры. Аднак большасць мясцовых жыхароў — мангарай.

Лабуан-Баджа — важны сельскагаспадарчы, транзітны і турыстычны цэнтр правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Ён дае 44% рэгіянальнага ўнутранага прадукту. Лабуан-Баджа з'яўляецца галоўным адпраўным пунктам для наведвальнікаў Нацыянальнага парка Камода. Вакол горада існуе некалькі пляжаў, марская пячора, вадаспад. Працуюць мясцовы порт і міжнародны аэрапорт Камода.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Labuan Bajo даведнік на сайце Wikivoyage