Лабубу
Лабу́бу (кіт.: 拉布布, англ.: Labubu) — брэнд калекцыйных плюшавых цацак у выглядзе монстраў. Створаны дызайнерам з Ганконга Лун Касінам[1]. Цацкі прадаюцца выключна ў крамах кітайскай рознічнай гандлёвай сеткі Pop Mart. Лабубу — гэта таксама імя галоўнай гераіні серыі.
Персанаж Лабубу — дзяўчынка, у яе ёсць хлопец: Тайкока, монстар-вегетарыянец, падобны на шкілет. Лабубу апісваюць як «эльфійскую істоту», і, па словах Pop Mart, «нягледзячы на гарэзны выгляд, яна добрая і заўсёды хоча дапамагчы, але часта выпадкова дамагаецца супрацьлеглага». Яна можа выглядаць маленькай і страшнай, але ў яе добрыя намеры[2].

Першапачаткова Лабубу была створана Лун Касінам[3], мастаком з Ганконга, які вырас у Нідэрландах. Лабубу была часткай серыі апавяданняў «Монстры», на якую аказаў уплыў скандынаўскі фальклор[4][5] і міфалогія, якой ён захапляўся ў дзяцінстве (акрамя Лабубу з'явіліся Зімома, Тайкока, Спукі, Пато)[6].
Лабубу ўпершыню была прадстаўлена ў 2015 годзе[6] разам з фігуркамі «Монстры», вырабленымі кампаніяй How2Work[3]; цацка стала больш вядомая ў 2019 годзе пасля супрацоўніцтва з Pop Mart[7][8].
Дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Лабубу апісваюцца як істота з гуллівым, але трохі лютым выглядам, з круглымі, пухнатымі целамі, шырока адкрытымі вачыма, завостранымі вушамі[9] і дзевяццю вострымі зубамі, якія ўтвараюць гарэзную ўсмешку[10][5].
Папулярнасць
[правіць | правіць зыходнік]Цацка прыцягнула ўсеагульную ўвагу ў красавіку 2024 года пасля ўдзелу паўднёвакарэйскай жаночай K-pop групы Blackpink Ліса была заўважаная з бірулькай Лабубу на сумцы[7][11]. Гэта спарадзіла тэндэнцыю, якая хутка спрыяла расце папулярнасці ў Тайландзе, Сінгапуры і іншых краінах Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі[10]. З-за віруснай папулярнасці Лабубу ў Тайландзе многія тайцы пачалі верыць, што Лабубу можа прынесці багацце і поспех, і сталі рабіць будыйскія кудмені і іншыя прадметы культу з выявай гэтай цацакі [12].
Прыкладна ў гэты ж час, з-за росту папулярнасці Лабубу, назіраецца рост продажаў падробных Лабубу (т.я. афіцыйна права на выраб цацак з Лабубу ёсць толькі ў Pop Mart).
Лабубу выкарыстоўваўся нават для палітычнай агітацыі. Так, члены кіруючай сінгапурскай партыі "Народнае дзеянне" падчас акцыі па раздачы прадуктаў пенсіянерам прадставілі ляльку Лабубу ў колерах партыі, і пазней выкарыстоўвалі яе для рэкламы партыі ў Facebook і TikTok [13].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У асноўным крытыка цацак Лабубу звязваецца з продажам падробных Лабубу, часам нізкай якасці, ці нават зробленых з прымяненнем небяспечных матэрыялаў (у прыватнасці у ЗША і Велікабрытаніі).
Расія
[правіць | правіць зыходнік]У 2025 годзе плюшавыя цацкі Лабубу ў Расіі апынуліся ў цэнтры скандалу. Намеснік старшыні Камітэта па навуцы, адукацыі і культуры Савета Федэрацыі Кацярына Алтабаева заявіла, што фігуркі, якія нагадваюць монстраў з зубастымі ўхмылкамі, выклікаюць у дзяцей пачуццё страху. Яна заклікала Расспажыўнагляд і Рособрнадзор разгледзець пытанне аб іх забароне[14]. Першая намесніца старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы ў абароне сям'і Таццяна Буцкая заявіла, што Лабубу прадаюцца ў Расіі з парушэннямі. З яе слоў, на цацках няма ніводнага слова па-руску і нават знак маркіроўкі стаіць не расійскі[15][16].
Пры гэтым кампанія-вытворца афіцыйна не пазіцыянуе цацку як дзіцячую: на яе ўстаноўлена ўзроставае абмежаванне ад 15 гадоў. Па дакументах гэта калекцыйных лялька-бірулька для дарослых, прызначаная як аксесуар для нашэння на жаночай сумцы[17].
ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2025 года Камісія па бяспецы спажывецкіх тавараў ЗША выпусціла інструкцыю для выяўлення падробленых Лабубу, а таксама апублікавала папярэджанне аб небяспецы падробленых цацак для маленькіх дзяцей[18]. Спецыялісты звязваюць рызыку з тым, што падробленыя версія можа быць невялікага памеру альбо распадацца пры паломцы на дробныя дэталі, якія пры трапленні ў рот могуць перакрываць дыхальныя шляхі маленькіх дзяцей. Ужо ў верасні памежна-мытная служба ЗША канфіскавала ў міжнародным аэрапорце Сіэтл партыю з 11 134 падробленых цацак на агульную суму (меркаванага) кошту $513 937[19].
Лівія
[правіць | правіць зыходнік]У Лівіі служба бяспекі канфіскавала і знішчыла вялікую колькасць цацак Лабубу (арыгінальных, вырабленых кампаніяй Pop Mart). Улады назвалі гэты трэнд «адмоўнай з'явай, якая супярэчыць сацыяльным і ісламскім каштоўнасцям»[20]. Аднак гэта распаўсюдзілася толькі на муніцыпалітэт Сабха.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Lot 311: 龍家昇 Kasing Lung(Hong Kong) (англ.). Invaluable. Праверана 28 мая 2025.
- ↑ Ребекка Родригес. Что такое Лабубу? Почему она так популярна? (англ.). NBC Select (3 чэрвеня 2025).
- 1 2 Kasing Lung Biography (англ.). Kaikai Kiki Gallery. Праверана 28 мая 2025.
- ↑ Sukri. 4 things to know about Labubu, the popular Pop Mart figure with fans including Blackpink's Lisa (англ.). CNA Lifestyle (26 верасня 2024). Праверана 18 мая 2025.
- 1 2 Surbano. Decoding the Labubu hype from its origins to creator and celebrity endorsements(нявызн.). Prestige Online - Malaysia (21 верасня 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- 1 2 Fernando. Labubu mania sweeps the Philippines: Celebrities can’t get enough of these whimsical toys (англ.). Daily Tribune (23 кастрычніка 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- 1 2 Cheung. “I was told they were sold out. I wanted one immediately”: Why countless guys are obsessed with those weird and wild Labubu dolls (англ.). British GQ (30 красавіка 2025). Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Bargeron. Blackpink’s Lisa’s favorite Pop Mart toy Labubu causes global mania | Jing Daily (англ.)(недаступная спасылка). jingdaily.com. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2024. Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ Bharade. A fluffy, $85 toy is taking Asia by storm and sparking legions of knockoffs. Inside the meteoric rise of Labubu. (англ.). Business Insider (15 лістапада 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- 1 2 Tabiolo. All You Need to Know:Labubu 'hottest collectible' right now (англ.). SunStar Publishing Inc. (19 кастрычніка 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ Chang. Overnight lines, mall fights and instant sellouts: Labubu toy mania comes to America (англ.). Los Angeles Times (5 лістапада 2024). Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ ยันต์ลาบูบู้ เรียกทรัพย์ เมินดราม่าสายมูต่อแถวรอสัก ย้ำซอฟต์พาวเวอร์คนจีนชอบ (тайск.). www.thairath.co.th (19 мая 2024). Праверана 25 чэрвеня 2025.
- ↑ PAP Sengkang team debuts PAP Labubu doll during senior citizen grocery drive (англ.). mothership.sg. Праверана 25 чэрвеня 2025.
- ↑ В России предложили запретить модные фигурки Лабубу — сенатор считает их вредными для психики (руск.). Kanobu.ru (29 мая 2025). Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Роскачество начало проверку Labubu. Из-за их огромной популярности в Думе готовят законопроект о «правильных игрушках» (руск.). www.pravilamag.ru. Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Депутат Буцкая заявила, что игрушки Labubu продаются в РФ с нарушениями (руск.). m24.ru. Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Кристина Романова. Академик РАН Онищенко призвал маркировать брелоки Лабубу пометкой «14+» (руск.). AIF.RU (16 ліпеня 2025).
- ↑ Американцев призвали избегать поддельных игрушек Лабубу (руск.). ria.ru. Праверана 12 верасня 2025.
- ↑ В США изъяли более 11 тысяч поддельных лабубу на более $500 млн (руск.). www.gazeta.ru. Праверана 12 верасня 2025.
- ↑ «Токсичность и подделки»: в каких странах запретили кукол Labubu(нявызн.).