Лабынкыр
Лабынкыр | |
---|---|
якуцк.: Лабыҥкыр | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1 020 м |
Даўжыня | 14,3 км |
Шырыня | 4,1 км |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 75 м |
Сярэдняя глыбіня | 52 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Якуція |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 18050000111117700000966 |
![]() |
Лабынкыр (якуцк.: Лабыҥкыр) — возера ў Аймяконскім улусе на ўсходзе Якуціі, якое стала знакамітым дзякуючы невядомай навуцы істоце, якая нібы жыве ў яго водах.
Геаграфічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]Возера ўтварылася на месцы цэнтральнага моранага амфітэатра на Сарданохскім плато верхняй плыні Індыгіркі ў выніку падгачвання ракі канечнаймарэнай. Возера знаходзіцца на вышыні 1020 м над роўнем мора, мае форму выцягнутага з поўначы на поўдзень прамавугольніка памерамі даўжынёй 14,3 і шырынёй каля чатырох кіламетраў. Максімальная шырыня дасягае 4,14 км. Сярэдняя глыбіня возера — да 52,6 м. Пры гэтым на дне возера ёсць анамальная расколіна, якая павялічвае глыбіню да 75—80 м[1]. Празрыстасць вады — да 10 м (у паўночнай частцы). Тэмпература вады нават у самыя спякотныя летнія дні не перавышае 9 °C, прыдновая тэмпература — ад 1,3 да 2 °C. Таксама, варта адзначыць, што вада ў возеры нягледзячы на вялікія маразы зімой (да −50 градусаў), мерзне вельмі павольна, што застаецца загадкай для навукоўцаў. Берагі паўночнай часткі возера валунова-галькавыя, цэнтральнай часткі — скалістыя, паўднёвай — пакатыя, складзеныя з буйна-грудавага калювіяльнага матэрыялу. Возера змесцавана ў адным з самых халодных месцаў Паўночнага паўшар’я.
У возера ўцякае і выцякае аднайменная рака Лабынкыр (прыток Туора-Юрах і Індыгіркі). На возеры тры выспы, адзін з якіх, дыяметрам каля 30 м, вышынёй 5—6 м, які знаходзіцца дакладна ў цэнтры возера, паводле аповедаў мясцовых жыхароў, валодае дзіўнай уласцівасцю час ад часу знікаць пад вадой. Аднак, ровень вады ў возеры практычна нязменны і такія паводзіны вострава, напэўна, з’яўляецца аптычнай з’явай накшталт міража.
Зноскі
- ↑ Согласно показаниям эхолота и глубоководного телезонда в экспедиции программы «Искатели».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экспедиция на Лабынкыр глазами фотографа Владимира Медведева
- Телепроект «Искатели». Фильм «Якутский дьявол» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- «Искатели» на Лабынкыре. В поисках «водяного чёрта» и не только Архівавана 8 лютага 2021.
- В тихом омуте Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Экспедиция «Полюс холода». Лабынкыр(недаступная спасылка)