Перайсці да зместу

Лавабль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лавабль (таксама Крэп-лавабль, ад фр.: waschbar) — мяккая крэпавая тканіна з тонкімі ніткамі, палатнянага перапляцення  (руск.), з гладкай паверхняй, вырабленая з філаментнай пражы  (чэшск.). Крэпавая пража накіроўваецца ў аснову (двойчы кожная з S і Z звіваннем  (ням.)), у той час як уточная нітка звіваецца толькі нязначна або зусім не звіваецца. Лавабль мае сярэднюю вагу, у параўнанні з крэпдэшынам больш шчыльны[1] і больш схільны да зморшчвання[2]. Ён у асноўным выкарыстоўваецца для жаночай ніжняй бялізны  (руск.), а больш цяжкія тканіны таксама выкарыстоўваюцца для жаночага верхняга адзення[2][3].

Лавабль-купра быў вынайдзены J. P. Bemberg  (ням.) і вырабляўся прыкладна да 1950-х гадоў. Ва ўтку выкарыстоўваліся матавыя медныя ніткі. Лавабль з чыстага шоўку таксама называюць усходнім крэпам.

Зноскі

  1. Eberhard Wadischat. Praxislexikon Textilkunde: 1111 hilfreiche Begriffe – Textilbeschreibungen mit Fleckenlexikon für Haushalt, Handel und Gewerbe. — Renningen: Expert Verlag, 2008. — С. 31. — ISBN 978-3-8169-2748-8.
  2. а б Thomas Meyer zur Capellen. Lexikon der Gewebe: Membrane, non wovens, Gewebeeinstellungen. — Frankfurt am Main: Deutscher Fachverlag, 1996. — С. 60. — ISBN 3-87150-523-4.
  3. Krepp-Lavable (m) (ням.)(недаступная спасылка). texsite.info (4 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2023. Праверана 19 мая 2023.