Лагатып правоў чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лагатып правоў чалавека бярэ свой пачатак у міжнароднай ініцыятыве «Лагатып правоў чалавека», якая была распачатая ў 2010 г. Яго мэта складалася ў стварэнні міжнародна прызнанага лагатыпа для падтрымкі сусветнага праваабарончага руху. Лагатып-пераможца быў створаны Прадрагам Стакічам з Сербіі [1].

Лагатып правоў чалавека

Лагатып-пераможца[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып правоў чалавека спалучае сілуэт рукі з сілуэтам птушкі. Ён пазначае мірны ўклад ва ўмацаванне правоў чалавека і прызначаны для выкарыстання праз культурныя і моўныя межы. Лагатып даступны ўсім бясплатна ў якасці прадукту з адкрытым зыходным кодам. Ён свабодны ад правоў і можа выкарыстоўвацца ва ўсім свеце без аплаты збораў і атрымання ліцэнзій.

Конкурс[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай ініцыятывы «Лагатып правоў чалавека» было стварэнне міжнародна прызнанага сімвала правоў чалавека. З гэтай мэтай 3 мая 2011 г. (Сусветны дзень свабоды прэсы) быў распачаты міжнародны онлайн-конкурс дызайну, які выступіў з глабальным зваротам, заклікаючы людзей прадстаўляць свой дызайну лагатыпу і галасаваць. Гэты конкурс вядомы як адзін з найбуйнейшых і самых складаных творчых краўдсорсінгавых праектаў.

Сярод больш чым 15 300 прапаноў з больш чым 190 краін калектыўным рашэннем усе ўдзельнікі абралі сотню лепшых лагатыпаў, пасля чаго міжнароднае журы вызначыла дзесяць лепшых. З гэтых 10 лагатыпаў Інтэрнэт-супольнасць абірала пераможцу на працягу трох тыдняў галасавання[2]. Конкурс афіцыйна завяршыўся 23 верасня прэзентацыяй універсальнага лагатыпа па правах чалавека на тыдні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў кінатэатры «Мір»[3].

Прэзентацыя лагатыпа-пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзентацыя лагатыпа-пераможцы адбылася 23 верасня 2011 г. у Нью-Ёрку на мерапрыемстве, арганізаваным Кінатэатрам «Мір»[4][5], а правёў мерапрыемства былы галоўны рэдактар часопіса Time Magazine Майкл Эліёт. У сваіх выступленнях тэлежурналістка Эн Кары і федэральны міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвэле, а таксама праваабаронцы Каралін Гомес з Ямайкі і Анджэліна Атам з Уганды падкрэслілі важнасць універсальнага сімвала ў сусветнай барацьбе за правы чалавека. Музычным апагеем вечара стаў выступ сапрана Джэсі Норман.

Журы[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыву падтрымала журы з вядомых і высокапастаўленых асоб, якія працавалі над прасоўваннем правоў чалавека:

  • Ай Вэйвэй (мастак і праваабаронца)
  • Анджэліна Ачэн Атам (праваабаронца, лаўрэат прэміі ААН па правах чалавека)
  • Джэймс Картэр (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру)
  • Аун Сан Су Чжы (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру)
  • Уорыс Дыры (мадэль і праваабаронца)
  • Шырын Эбадзі (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру)
  • Роланд Эмерых (рэжысёр і прадзюсар)
  • Гільерма Фарыньяс (праваабаронца)
  • Каралін Гомес (праваабаронца)
  • Міхаіл Гарбачоў (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру)
  • Мухтар Май (праваабаронца)
  • Самалі Мам (праваабаронца)
  • Хуанес (спявак і актывіст міру)
  • Наванетэм Пілэй (Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека)
  • Пайкасотху Сараванамутту (лаўрэат прэміі грамадзянскага міру за 2010 год Нацыянальнай рады міру Шры-Ланкі)
  • Джымі Вэйлз (сузаснавальнік Вікіпедыі)
  • Джордж Ё (былы міністр замежных спраў Сінгапура і запрошаны навуковец Школы дзяржаўнай палітыкі імя Лі Куан Ю)
  • Мухамад Юнус (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру)

Акрамя членаў журы, партнёрамі па ініцыятыве з’яўляліся міністры замежных спраў краін-заснавальніц (Боснія і Герцагавіна, Канада, Чылі, Чэхія, Германія, Маўрыкій, Сенегал, Сінгапур і Уругвай).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]