Перайсці да зместу

Лагвовая косць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагвовая косць
лац.: os coxae
Левая і правая лагвовыя косці
Левая і правая лагвовыя косці
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лагво́вая ко́сць[1], або та́завая ко́сць[1] (лац.: os coxae) — парная плоская косць, якая ўтварае пояс ніжніх канечнасцей (лац.: cingulum membri inferioris)[2], а разам з крыжам і хвасцом — лагво (таз). Складаецца з трох асобных касцей: падуздышнай (лац.: os ilium), лабковай (лац.: os pubis) і сядальнай (лац.: os ischii)[2].

Зрашчэнне гэтых касцей адбываецца ў вобласці найбольшай нагрузкі — вяртлюжнай западзіны, якая з’яўляецца сустаўнай ямкай тазасцегнавога сустава. Вяртлюжная западзіна (лац.: acetabulum — воцатніца, ад лац.: acetum — воцат) знаходзіцца на вонкавым боку лагвовай косці і служыць для сучлянення з галоўкай сцегнавой косці. Яна абмежавана па акружнасці высокім краем, які на медыяльным сваім боку перарываецца выразкай (лац.: incisura acetabuli). Сустаўная паверхня вяртлюжнай западзіны гладкая і мае форму паўмесяца (лац.: facies lunata), тады як цэнтр западзіны (лац.: fossa acetabuli) і частка, найбліжэйшая да выразкі, шурпатыя[2].

  1. а б Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 35. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  2. а б в Тазовая кость // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 52-54. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.