Перайсці да зместу

Лагойскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагойскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Лагойскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра Мінская вобласць, г. Лагойск, вул. Савецкая, 15
Старшыня Аляксандр Георгіевіч Ласевіч
Сайт logoysk.gov.by (руск.)(бел.)

Лагойскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лагойскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Лагойска, у будынку па вул. Савецкай, 15.

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Зноскі

  • logoysk.gov.by — афіцыйны сайт Лагойскага раённага выканаўчага камітэта