Ладдзян трохнадрэзаны
Ладдзян трохнадрэзаны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Corallorhiza trifida Châtel. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны[1] (Corallorhiza trifida) — від роду Ладдзян (Corallorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.
Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.
Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.
Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.
Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.
Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕС[2].
Батанічная сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List[3], у сінаніміку віду ўваходзяць:
- Corallorhiza anandae Malhotra et Balodi
- Corallorhiza corallorhiza (L.) H.Karst., nom. inval.
- Corallorhiza corallorhiza (L.) MacMill.
- Corallorhiza dentata Host
- Corallorhiza ericetorum Drejer
- Corallorhiza halleri Rich.
- Corallorhiza innata R.Br.
- Corallorhiza intacta Cham. et Schltdl.
- Corallorhiza integra Châtel.
- Corallorhiza jacquemontii Decne.
- Corallorhiza nemoralis Sw. ex Nyman, nom. inval.
- Corallorhiza neottia Scop.
- Corallorhiza occidentalis Bach.Pyl.
- Corallorhiza verna Nutt.
- Corallorhiza virescens Drejer
- Corallorhiza wyomingensis Hellm. et K.Hellm.
- Cymbidium corallorhiza (L.) Sw.
- Epidendrum corallorhizon (L.) Poir.
- Epipactis corallorhiza (L.) Crantz
- Helleborine corallorhiza (L.) F.W.Schmidt
- Neottia corallorhiza (L.) Kuntze
- Ophrys corallorhiza L. basionym
Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»[4].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ладьян трёхнадрезный в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Corallorhiza trifida Châtel. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (1 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2013. Праверана 7 студзеня 2013.
- ↑ Рублеўская Людмiла Іванаўна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ладдзя́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ладдзя́н // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 125. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Невский С. А. Род 316. Ладьян — Corallorhiza Hall. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 608. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 492. — ISBN 8-87317-091-6.
- Ладья́н // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 102. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Corallorhiza Chatel. — Ладьян // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 348, 350. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
- Ладдзян трохнадрэзны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)