Ладжэта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ладжэта і кампаніла на плошчы Сан-Марка.

Ладжэта (італ.: Loggetta del Sansovino) — будынак, размешчаны на плошчы Сан-Марка ў Венецыі. Знаходзіцца побач са званіцай.

Ладжэта была пабудавана з 1537 па 1540 выбітным архітэктарам Якапа Сансавіна. Будынак быў выкананы з мармуру ў форме трыумфальнай аркі. Ладжэта была пабудавана на месцы старой стайні.

Першапачаткова ладжэта прызначалася для сустрэчы вяльможаў, аднак ужо ў 1559 годзе яна стала каравульным памяшканнем для аховы Палаца дожаў. А ў XVIII стагоддзі яе пачалі выкарыстоўваць як штаб-кватэру гарадской латарэі.

Пасля абвалу званіцы ў 1902 годзе, ладжэта была адноўлена і багата ўпрыгожана барэльефамі і бронзавымі статуямі працы Якапа Сансавіна - Мір, Палада, Меркурый і Апалон.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Giulio Lorenzetti, Venezia e il suo estuario, Trieste, Edizioni Lint, 1963, pp.146 e 147. ISBN 88-86179-24-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]