Лад (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лад, музычны строй)

Лад у музыцы — абстрактна-лагічная сістэма, якая арганізуе гукавышынны бок музыкі на аснове колькасных (гукарадных  (руск.)) і якасных (функцыянальных) паказчыкаў і рэалізуе сябе ў працэсе інтанавання.

гукарадных  (руск.) ладу — мелодыка-інтэрвальная схема, што прадстаўляе яго гукі ў паступенным парадку; функцыянальнасць заключаецца ў падзеле элементаў ладу на ўстойлівыя (цэнтр сістэмы) і няўстойлівыя (падпарадкаваныя ім). На падставе гэтых галоўных характарыстык вылучаюць канкрэтныя віды ладу — т. зв. лады. Вызначальнымі з’яўляюцца тып гукарада (ангемітоніка, дыятоніка  (руск.), храматыка  (руск.), прамежкавыя формы), будова ўстойлівага (танічнага) цэнтра (меладычны тон, кансананс-трохгучча, сугучча-дысананс) і размяшчэнне гэтага цэнтра на пэўнай ступені гукарада (на аснове аднаго гукарада магчымы розныя лады). Ступень абагульнення рэальнага працэсу інтанавання неаднолькавая на розных узроўнях праяўлення ладу. Ладаінтанацыйны ўзровень, што упарадкоўвае вышынныя суадносіны ў непасрэдным разгортванні музыкі ў рамках дробных пабудоў (папевак, асобных меладычных зваротаў), найбольш блізкі да пачуццёвай канкрэтнасці інтанацыі. На ладафункцыянальным узроўні ладавая інтанацыйнасць рэтраспектыўна абагульняецца, гукарадны ж узровень найбольш абстрактны. Эвалюцыя ладу адлюстроўвае развіццё музычнага мыслення і звязана з колькасным павелічэннем аб’ёму і гукавога матэрыялу і якасным ускладненнем прынцыпаў яго арганізацыі. Пачатковыя этапы эвалюцыі прасочваюцца ў музычным фальклоры многіх народаў: вылучэнне апорных тонаў у першабытным экмелічным  (руск.) (без замацаванай вышыні гукаў) глісандаванні; манадыйны лад у межах вузкааб’ёмных гукарадоў (алігатонікі); манадыйны лад на аснове развітой гукараднай сістэмы ангемітонікі і дыятонікі.

Гістарычныя формы ладу: апяванне цэнтр, тона (устою) блізкімі па вышыні гукамі, мадальныя (манадыйныя) лады, звязаныя з прынцыпамі мелодыі-мадэлі (модуса, папеўкі). Прафесійная еўрапейская музыка напачатку апіралася на традыцыі фальклорнага ладаўтварэння (з характэрнай для яго ладавай пераменнасцю), аднак у сувязі з ускладненнем характару шматгалосся актыўна развіваюцца і новыя прынцыпы ладу. Шматгалосае раскрыццё меладычных (манадыйных) ладаў змяняецца танальна-гарманічнай сістэмай — асновай еўрапейскай музыкі новага часу, што апіраецца на два лады — мажор і мінор. Прафесійнае музычнае мастацтва 20 ст. вызначаецца разнастайнасцю канкрэтных форм і прынцыпаў ладу, спалучэннем вядомых раней і істотна новых з’яў, у т.л. і тых (у серыйнай тэхніцы, канкрэтнай музыцы  (руск.), электроннай музыцы, санорыцы), якія цяжка ці немагчыма аднесці да сферы ладаў.

Першае навуковае абгрунтаванне ладу ў еўрапейскай музыцы далі прадстаўнікі піфагарэйскай школы ў Старажытнай Грэцыі ў VIIV ст. да н.э. Сваю тэорыю ладу вылучыла еўрапейскае Сярэднявечча. Ладавыя заканамернасці танальна-гарманічнай сістэмы ўпершыню асэнсаваў і вытлумачыў Ж. Ф. Рамо, у рамках сістэмы якога паняцце «лад» цесна сутыкаецца з паняццямі «гармонія  (руск.)» і «танальнасць». Пытанні ладу ў практыцы ўсходне-славянскіх партэсных спеваў  (руск.) абагульнены ў працах І. Шайдуры (першая палова 17 ст.) і М. Дылецкага  (руск.) («Граматыка мусікійская»), У XIXXX стст. вялікуцю ўвагу ладаваму боку музыкі аддавалі рускія тэарэтыкі У. Адоеўскі, Аляксандр Мікалаевіч Сяроў, П. Сакальскі  (руск.), Дз. Разумоўскі  (руск.), А. Кастальскі  (руск.), Б. Яворскі  (руск.), Б. Асаф’еў, В. Бяляеў, К. Квітка, Ю. Цюлін  (руск.), Х. Кушнароў  (руск.), М. Бражнікаў  (руск.), М. Успенскі  (руск.), А. Далжанскі  (руск.), Л. Мазель  (руск.), Ю. Кон  (руск.), Ю. Халопаў  (руск.).

На Беларусі да праблем ладу звярталіся музыказнаўцы А. Друкт, Б. Златавярхоўнікаў, Т. Мдывані, Р. Сергіенка, Н. Юдзеніч, В. Ялатаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Друкт А. А. Лад у музыцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 93—94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Лад // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 3: Корто — Октоль. — 1976. — Стб. 130—143. — 1104 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)