Лад (музыка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лад у музыцы — абстрактна-лагічная сістэма, якая арганізуе гукавышынны бок музыкі на аснове колькасных (гукарадных(руск.) бел.) і якасных (функцыянальных) паказчыкаў і рэалізуе сябе ў працэсе інтанавання.

гукарадных(руск.) бел. ладу — мелодыка-інтэрвальная схема, што прадстаўляе яго гукі ў паступенным парадку; функцыянальнасць заключаецца ў падзеле элементаў ладу на ўстойлівыя (цэнтр сістэмы) і няўстойлівыя (падпарадкаваныя ім). На падставе гэтых галоўных характарыстык вылучаюць канкрэтныя віды ладу — т. зв. лады. Вызначальнымі з’яўляюцца тып гукарада (ангемітоніка, дыятоніка(руск.) бел., храматыка(руск.) бел., прамежкавыя формы), будова ўстойлівага (танічнага) цэнтра (меладычны тон, кансананс-трохгучча, сугучча-дысананс) і размяшчэнне гэтага цэнтра на пэўнай ступені гукарада (на аснове аднаго гукарада магчымы розныя лады). Ступень абагульнення рэальнага працэсу інтанавання неаднолькавая на розных узроўнях праяўлення ладу. Ладаінтанацыйны ўзровень, што упарадкоўвае вышынныя суадносіны ў непасрэдным разгортванні музыкі ў рамках дробных пабудоў (папевак, асобных меладычных зваротаў), найбольш блізкі да пачуццёвай канкрэтнасці інтанацыі. На ладафункцыянальным узроўні ладавая інтанацыйнасць рэтраспектыўна абагульняецца, гукарадны ж узровень найбольш абстрактны. Эвалюцыя ладу адлюстроўвае развіццё музычнага мыслення і звязана з колькасным павелічэннем аб’ёму і гукавога матэрыялу і якасным ускладненнем прынцыпаў яго арганізацыі. Пачатковыя этапы эвалюцыі прасочваюцца ў музычным фальклоры многіх народаў: вылучэнне апорных тонаў у першабытным экмелічным(руск.) бел. (без замацаванай вышыні гукаў) глісандаванні; манадыйны лад у межах вузкааб’ёмных гукарадоў (алігатонікі); манадыйны лад на аснове развітой гукараднай сістэмы ангемітонікі і дыятонікі.

Гістарычныя формы ладу: апяванне цэнтр, тона (устою) блізкімі па вышыні гукамі, мадальныя (манадыйныя) лады, звязаныя з прынцыпамі мелодыі-мадэлі (модуса, папеўкі). Прафесійная еўрапейская музыка напачатку апіралася на традыцыі фальклорнага ладаўтварэння (з характэрнай для яго ладавай пераменнасцю), аднак у сувязі з ускладненнем характару шматгалосся актыўна развіваюцца і новыя прынцыпы ладу. Шматгалосае раскрыццё меладычных (манадыйных) ладаў змяняецца танальна-гарманічнай сістэмай  — асновай еўрапейскай музыкі новага часу, што апіраецца на два лады — мажор і мінор. Прафесійнае музычнае мастацтва 20 ст. вызначаецца разнастайнасцю канкрэтных форм і прынцыпаў ладу, спалучэннем вядомых раней і істотна новых з’яў, у т.л. і тых (у серыйнай тэхніцы, канкрэтнай музыцы(руск.) бел., электроннай музыцы, санорыцы), якія цяжка ці немагчыма аднесці да сферы ладаў.

Першае навуковае абгрунтаванне ладу ў еўрапейскай музыцы далі прадстаўнікі піфагарэйскай школы ў Старажытнай Грэцыі ў VIIV ст. да н.э. Сваю тэорыю ладу вылучыла еўрапейскае Сярэднявечча. Ладавыя заканамернасці танальна-гарманічнай сістэмы ўпершыню асэнсаваў і вытлумачыў Ж. Ф. Рамо, у рамках сістэмы якога паняцце «лад» цесна сутыкаецца з паняццямі «гармонія(руск.) бел.» і «танальнасць(руск.) бел.». Пытанні ладу ў практыцы ўсходне-славянскіх партэсных спеваў(руск.) бел. абагульнены ў працах І. Шайдуры (першая палова 17 ст.) і М. Дылецкага(руск.) бел. («Граматыка мусікійская»), У XIXXX стст. вялікуцю ўвагу ладаваму боку музыкі аддавалі рускія тэарэтыкі У. Адоеўскі(руск.) бел., А. Сяроў(руск.) бел., П. Сакальскі(руск.) бел., Дз. Разумоўскі(руск.) бел., А. Кастальскі(руск.) бел., Б. Яворскі(руск.) бел., Б. Асаф’еў, В. Бяляеў, К. Квітка, Ю. Цюлін(руск.) бел., Х. Кушнароў(руск.) бел., М. Бражнікаў(руск.) бел., М. Успенскі(руск.) бел., А. Далжанскі(руск.) бел., Л. Мазель(руск.) бел., Ю. Кон(руск.) бел., Ю. Халопаў(руск.) бел..

На Беларусі да праблем ладу звярталіся музыказнаўцы А. Друкт, Б. Златавярхоўнікаў, Т. Мдывані, Р. Сергіенка, Н. Юдзеніч, В. Ялатаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]