Лазання
Лазання | |
---|---|
італ.: lasagne | |
![]() | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
італьянская кухня | |
Краіна паходжання | Італія |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тып стравы | запяканка |
![]() |
Лаза́ння[1][2] (італ.: lasagne) — запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам (звычайна бешамель). Пласты начынкі могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпінату, іншай гародніны, сыру Пармезан, мацарэлы, рыкоты.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Слова «лазання» першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Думаюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі плоскую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, называныя lagani.
У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў гатунак мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавіной.
У часы Марка Пола (XIII ст.) лазання ўжо ў асноўным была падобнай да сучаснай — тонкія плоскія шырокія кавалкі цеста (звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя), спачатку адварваліся як локшына, потым тушыліся ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі (садавіной, мясам, грыбамі і г.д.).
У XVI ст. рэцэпт лазанні быў пазычаны і трансфармаваны польскай кухняй, так з’явіліся лазанкі.

Сучасная кухня
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная лазання гатуецца, звычайна, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясны фарш, грыбы, гародніну, а зверху — цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазанні італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць рыкоту і мацарэлу. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазанні баланьезэ, іншы гатунак сыру ў гэтай страве выкарыстоўваць немагчыма[3]. Страва запякаецца ў духавой шафе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Лазання // Слоўнік новых слоў беларускай мовы : [каля 4500 слоў і выразаў] / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч ; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мінск: ТетраСистемс, 2009. — 444 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-470-860-7.
- ↑ Лазання // Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў: [4200 слоў і выразаў] / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск: Аверсэв, 2013. — 251 с. — 2 100 экз. — ISBN 978-985-19-0552-8.
- ↑ В компании с лазанней. // The New Times, 23.06.2008
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Лазанкі // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Лазання на Вікісховішчы |
---|