Лазар Веніямінавіч Шарашэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лазар Веніямінавіч Шарашэўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1926(1926-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2008(2008-01-15) (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Ла́зар Веніямі́навіч Шарашэ́ўскі (укр.: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў15 студзеня 2008, Масква) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Навагрудку. Пад канец XIX стагоддзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — з Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасля расстраляны[2].

Лазар навучаўся ў сярэдняй школе №44 Кіева. У 1930-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталій Заслаўскі, Навум Каржавін.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны ў Горкаўскую вобласць, адкуль у 1943, пасля скончыўшы дзевяць класаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 гадоў лагераў з паражэннем у правах. Зняволенне адбываў у Бяскуднікаўскім лагеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.

Пасля вызвалення жыў у Салехардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсці з партыі[3].

Па смерці Сталіна ў 1953 Шарашэўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта (1958).

Працаваў у рэдакцыях, пасля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].

Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966). Лаўрэат прэміі часопіса «Літва літаратурная» (1980).

Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1955 года. Перакладаў на рускую мову вершы Эдуардаса Межалайціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дороги дальние. Горький, 1958
  • Доверие: Стихи. Горький, 1966
  • Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969
  • Преломление. М., 1993
  • Да, и я прошагал войной. М., 1995
  • Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975
  • Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977
  • Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980

Зноскі

  1. Лазарь Шерешевский. Киев далёкий, Киев довоенный (руск.) . Институт иудаики. Праверана 13 жніўня 2012.
  2. Киевский календарь (руск.) . Праверана 13 жніўня 2012.
  3. Алина Чадаева. Но жаль того огня… // Литературная Россия. — 28 сакавіка 2008. — № 13.
  4. 4,0 4,1 ШЕРЕШЕВСКИЙ Лазарь Вениаминович (руск.) . Российская еврейская энциклопедия (30 жніўня 2009). Праверана 13 жніўня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Усмешка бытия». Лазарь Шерешевский: Жизнь и творчество. — М., 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.