Лазар Маркавіч Лісіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лазар Маркавіч Лісіцкі
Фатаграфія
Аўтапартрэт (дэталь). 1914 год.
Імя пры нараджэнні: Лазар Мордухавіч Лісіцкі
Дата нараджэння: 10 (22) лістапада 1890(1890-11-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 снежня 1941(1941-12-30) (51 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, архітэктар, графічны дызайнер, фатограф, дзеяч мастацтваў, тыпограф, настаўнік
Жанр: авангард
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».

Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.

У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) - авангарднага мастацкага і літаратурнага аб'яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).

У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лисицкий Лазарь Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Знаменитые русские художники: Биографический словарь — СПб.: Азбука, 2000. — С. 154—156. — 400 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]