Лаза Лазаравіч
Лаза Лазаравіч | |
---|---|
сербск.: Лаза К. Лазаревић | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 мая 1851[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1891[1] (39 гадоў) ці 29 снежня 1890[2] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, неўролаг, псіхіятр, паэт-адвакат |
Кірунак | рэалізм |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Лазар «Лаза» Лазаравіч (сербск.: Лаза Лазаревић; 1 мая 1851 — 10 студзеня 1891) — сербскі пісьменнік і псіхіятар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Шабцы ў сям'і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Берліне. Пасля заканчэння навучання працаваў урачом у Бялградзе. Быў членам Сербскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых прац у галіне медыцыны. Працаваў урачом на войнах 1878—1879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 года як асабісты лекар караля.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў з перакладу Чарнышэўскага («Што рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазней, пасля вяртання з Берліна. Першае апублікаванае апавяданне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэта вельмі прыязна. У васьмідзесятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданні («Он зна све» і «Швабица»).
Лазаравіч быў адным з першых сербскіх празаікаў, які звярнуў увагу на ўнутраны свет асобы, якую апісвае, і на псіхалагічны аналіз. У яго сучаснікаў Мілавана Глішыча і Янкі Весялінавіча псіхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, змены ў людскай псіхалогіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучаснікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), негатыўна ставячыся да гэтай грамадскай з'явы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадства як цэлага.
Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сербскага рэалізму, часам называны «сербскім Тургеневым».
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118779044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апавяданні Лазы Лазаравіча Архівавана 12 сакавіка 2007. (серб.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Шабацы
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1890 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 мая
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Сербскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Сербіі
- Медыкі XIX стагоддзя
- Постаці сербскай псіхіятрыі
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Перакладчыкі Сербіі