Перайсці да зместу

Лайсанскі альбатрос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лайсанскі альбатрос
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoebastria immutabilis (Rothschild, 1893)

Сінонімы
Diomedea immutabilis Rothschild, 1893
Арэал

выява

Ахоўны статус

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554378
NCBI  54020
FW  83353

Ла́йсанскі альбатро́с[1] (Phoebastria immutabilis) — буйная марская птушка сямейства альбатросавых, пашыраная ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Больш за 99% сусветнай папуляцыі гняздуецца на Паўночна-Заходніх Гавайскіх астравах; від таксама гняздуецца ў Мексіцы і Японіі.[2]

На атоле Мідуэй знаходзіцца найбуйнейшая калонія віду — каля 450 тысяч пар.[1][2]

Самка лайсанскага альбатроса па мянушцы Wisdom лічыцца найстарэйшай вядомай дзікай птушкай. Яна была акальцавана на атоле Мідуэй у 1956 годзе ўжо дарослай; у 2025 годзе яе ўзрост ацэньваўся не менш як у 75 гадоў. За жыццё яна магла адкласці 50—60 яек і выгадаваць каля 30 птушанят.[1]

  1. 1 2 3 Вінчэўскі, Дзьмітры. Самая старая дзікая птушка ізноў прыляцела размнажацца, ёй не менш 75 гадоў . BirdWatch.by (11 снежня 2025). Праверана 24 жніўня 2026.
  2. 1 2 Laysan Albatross Phoebastria immutabilis (англ.) (PDF). Agreement on the Conservation of Albatrosses and Petrels. Праверана 24 жніўня 2026.