Лакадыўскае мора
Выгляд
| Лакадыўскае мора | |
|---|---|
| | |
| Размяшчэнне | Індыйскі акіян |
| Краіны | Індыя |
| Плошча | 786 000 км² |
| Найбольшая глыбіня | 4131 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1929 м |
| Асноўныя ўпадаючыя рэкі | Kalu River[d] і Kelani River[d] |
Лакадыўскае мора (англ. Laccadive Sea) — ускрайкавае мора Індыйскага акіяна, паміж паўднёва-заходняй часткай паўвострава Індастан, астравамі Шры-Ланка, Лакадыўскімі і Мальдыўскімі. Паўднёвы пункт — атол Аду. Плошча 786.000 км², сярэдняя глыбіня 1929 м, найбольшая 4131 м. Цэнтральная частка мора абмежавана з захаду Мальдыўскім хрыбтом, з паўночнага ўсходу мацерыковым схілам. Прыбярэжнае мелкаводдзе выслана пяском, глыбакаводная частка — вапнавымі глеямі. Каралавыя рыфы. Асноўны прамысловы раён Індыі (рыба, крэветкі, лангусты).
Галоўныя парты: Тутукудзі, Мангалуру (Індыя), Каломба (Шры-Ланка).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лакадыўскае мора