Лаксэльв
| Горад | |
| Лаксэльв | |
|---|---|
| нарв.: Lakselv пн.-саамск.: Leavdnja квен.: Lemmijoki | |
| 70°03′04″ пн. ш. 24°58′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Фюльке | Фінмарк |
| Муніцыпалітэт | Порсангер |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 2.22 км² |
| Вышыня цэнтра | 18 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 2258 чалавек (2013) |
| Шчыльнасць | 1017 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 9700 Lakselv |
| Паказаць/схаваць карты | |
Лаксэльв (нарв.: Lakselv, пн.-саамск.: Leavdnja, квен.: Lemmijoki) — горад на поўначы Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Порсангер у фюльке Фінмарк. Насельніцтва паводле даных на студзень 2011 года складае 2206 чалавек[1].
За 1,5 км ад горада маецца аэрапорт, які злучае Лаксэльв з такімі гарадамі поўначы Нарвегіі як Кіркенес, Тромсё, Алта і інш. Акрамя таго, праз Лаксэльв праходзіць Еўрапейскі маршрут E06, які злучае горад з поўднем Нарвегіі, а таксама з горадам Кіркенес на ўсходзе. Маюцца некалькі крам і супермаркетаў, а таксама 2 атэлі. Развіты турызм, звязаны ўлетку з лоўляў ласося, а ўзімку — з катаннем на лыжах.
З 1981 года ў Лаксэльве знаходзіцца галоўны офіс газеты Ságat («Навіны»), матэрыялы якой у значнай ступені прысвечаны саамскай тэматыцы[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Statistisk sentralbyrå
- ↑ Ságat // Store Norske Leksikon. (нарв.) (Праверана 4 чэрвеня 2012)
- ↑ Tettsteders befolkning og areal — Statistisk sentralbyrå.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2020 — Statistisk sentralbyrå, 2024.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2021 — Statistisk sentralbyrå, 2024.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2022 — Statistisk sentralbyrå, 2024.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2023 — Statistisk sentralbyrå, 2024.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2024 — Statistisk sentralbyrå, 2024.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2025 — Statistisk sentralbyrå, 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаксэльв- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Порсангер