Ламітан
| Горад | |
| Ламітан | |
|---|---|
| Lamitan | |
| 6°39′26″ пн. ш. 122°06′31,70″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Басілан |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1886 |
| Першая згадка | 1886 |
| Горад з | 2007 |
| Плошча | 354,45 км² |
| Вышыня цэнтра | 300 м |
| Тып клімату | Трапічны клімат |
| Часавы пояс | UTC+8, летам UTC+9 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 74782 чалавекі (2015) |
| Канфесійны склад | іслам |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +63 (0)62 |
| Паштовы індэкс | 7302 |
|
|
|
| lamitancity.gov.ph | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ламітан (тагальск.: Lamitan) — горад на поўдні Філіпінаў, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Басілан. Насельніцтва (2015 г.) — 74 782 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ламітан знаходзіцца на поўначы вострава Басілан. Месціцца на схілах пагоркаў да 300 м над узроўнем акіяну. Характэрны спрыяльны трапічны клімат з сярэдняй тэмпературай +27°C і адсутнасцю сталых тайфунаў. У непасрэднай блізкасці ад горада месцяцца пясчаныя пляжы і маляўнічыя вадаспады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ламітан узнік у 1886 г. як рэзідэнцыя князя Педра Куэваса, які захапіў уладу сярод яканаў і імкнуўся аб'яднаць іх землі. У 1899 г. Ламітан быў далучаны амерыканцамі да Філіпінаў, аднак нашчадкі П. Куэваса працягвалі кіраваць у ім да 1936 г. У 2017 г. горад стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Басілан.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны эканомікі: абслугоўванне і турызм. Ламітан прыцягвае блізкасцю да найбольш славутых мясцін Басілана. Працуюць 4 каледжы. У канцы чэрвеня арганізуецца штогадовы фестываль, прысвечаны заснаванню горада.