Перайсці да зместу

Лана Марконі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лана Марконі
фр.: Lana Marconi
Дата нараджэння 8 верасня 1917(1917-09-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1990(1990-12-08)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Саша Гітры
Прафесія актрыса
IMDb ID 0545867
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лана Марконі (сапраўднае імя — Кацярына Ілеана Марковіч) (фр.: Lana Marconi; 8 верасня 1917(1917-09-08)[1], Бухарэст[1]8 снежня 1990(1990-12-08)[1], Нёі-сюр-Сен[1]) — французская актрыса.

Румынскага паходжання. У 1922 годзе з сям’ёй пераехала ў Парыж. Пасля заканчэння вучобы наведвала мастацкія гурткі, у тым ліку пад кіраўніцтвам Арлеці, якая пазнаёміла яе з акцёрам і рэжысёрам Саша Гітры. У лістападзе 1949 года стала яго апошняй, пятай жонкай. Гітры неяк сказаў ёй: «Іншыя былі маімі жонкамі, ты будзеш маёй удавой» і «Гэтыя цудоўныя рукі закрыюць мне вочы і адкрыюць маю скрыню», ён клікаў яе «мая дарагая ліса».

Як у тэатры, так і ў кіно Лана Марконі вядомая працамі ў пастаноўках аднаго рэжысёра, свайго мужа Саша Гітры: з 1947 па 1956 год яна сыграла восем тэатральных роляў і знялася ў 12 кінафільмах свайго мужа.

Лана Марконі пахаваная на могілках Манмартр у Парыжы побач з Саша Гітры, Жанам і Люсьенам Гітры.

  1. а б в г д е ё ж Fichier des personnes décédées mirror Праверана 27 лютага 2022.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.