Ландслаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ландслаг (шведск.: Landslag, ад land - краіна і lag - закон) — збор законаў сярэднявечнай Швецыі. Выпрацаваны пры каралю Магнусе II Эрыксане (кіраваў у 1319-1363) у выніку кадыфікацыі звычайнага права розных абласцей Швецыі і каралеўскіх пастаноў і ўхвалены на з'ездзе духоўных і свецкіх феадалаў у Эрэбру ў 1347 годзе. Складаўся з 14 раздзелаў, ахопліваў пытанні дзяржаўнага ("каралеўскага"), грамадзянскага і крымінальнага права. Моцна абмяжоўваў каралеўскую ўладу. Прыняцце ландслагу было важным крокам у цэнтралізацыі краіны. У 1442 пры Крыстаферы Баварскім ландслаг быў дапоўнены і часткова перапрацаваны.