Ландшафтная архітэктура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ландша́фтная архітэкту́ра — гэта аб'ёмна-прасторавая арганізацыя тэрыторыі, аб'яднанне прыродных, будаўнічых і архітэктурных кампанентаў у цэласную кампазіцыю, якая нясе пэўны мастацкі вобраз. Падобна архітэктуры і горадабудаўніцтву ландшафтная архітэктура адносіцца да прасторавых відаў мастацтва.

Фарміраванне камфортнага і эстэтычна паўнавартаснага асяроддзя ажыццяўляецца з дапамогай прыродных матэрыялаў (рэльеф, вада, расліннасць і г. д.) і архітэктурных збудаванняў, пры гэтым прадугледжваецца захаванне існуючых і стварэнне штучных пейзажаў, праектаванне сістэм азелянення і рэкрэацыйных зон. У адрозненне ад садова-паркавага мастацтва сфера ландшафтнай архітэктуры значна шырэй, яна складаецца з арганізацыі шматлікіх кампанентаў прасторавага асяроддзя жыццядзейнасці чалавека..[1]

Зноскі

  1. Ландшафтная архитектура (руск.) . ГРИНТЭК-ОЗЕЛЕНЕНИЕ. Праверана 3 мая 2017.