Ландэсгаўптман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Люіс Дурнвальдэр — Ландэсгаўптман правінцыі Бальцана з 1989 г. па 2014 г.

Ла́ндэсга́ўптман (ням.: Landeshauptmann; што даслоўна перакладаецца як «капітан федэральнай зямлі» або «губернатар федэральнай зямлі») або Ла́ндэсга́ўптфрау (ням.: Landeshauptfrau; што з’яўляецца жаночым адпаведнікам гэтага тытула) — губернатарскі тытул кіраўніка ўрада аўстрыйскай федэральнай зямлі і італьянскіх аўтаномных правінцый Бальцана ды Трэнціна, які адпавядае тытулу міністр-прэзідэнта або прэм’ера. Да 1933 г. тэрмін «Ландэсгаўптман» ужываўся ў Прусіі для азначэння кіраўніка ўрада правінцыі. Сучасным адпаведнікам тытула «Ландэсгаўптман» (губернатар федэральнай зямлі) у федэральных землях Германіі з’яўляецца тытул «Міністэрпрэзідэнт» (міністр-прэзідэнт).