Ланселот
Выгляд

Ланселот Азёрны (фр.: Lancelot du Lac) — найслаўнейшы рыцар Круглага стала ў паданнях пра караля Артура.
Паводле паданняў, Ланселот быў выхаваны Уладаркай Возера, а юнаком прыйшоў у Камелот і далучыўся да рыцараў Артура. У Камелоце Ланселот закахаўся ў Гвіневеру, жонку Артура, і тая адказала ўзаемнасцю. Гэтае каханне ўрэшце прывяло да падзення каралеўства Артура.
Ад Элейны Ланселот меў сына Галахада, ідэальнага рыцара, які дасягнуў поспеху ў выправе па Святы Грааль.
У беларускай Аповесці пра Трышчана імя Ланселота перадаецца як Анцэлот.