Ланскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ланскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лань
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 505
Ланскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ла́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лань.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Быхаўшчынскага сельсавета[1]. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Дубейкаўскага сельсавета перададзены вёскі Качановічы I і Качановічы II, з Карцэвіцкага сельсавета — вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і Хрыпкава[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лявонавіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Салтанаўшчына, вёскі Габруны, Грыбаўшчына, Дубейкі, Лазавічы, Лесуны, Лявонавічы, Ляхі, Мысліва, Пляшэвічы, Смалічы, Цякалаўшчына)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2015 чалавек[4], з іх 92,8 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2505 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.