Перайсці да зместу

Ланьцуцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Ланьцуцкі замак
польск.: Zamek w Łańcucie
Ланьцуцкі замак
Ланьцуцкі замак
50°04′06,60″ пн. ш. 22°14′04,56″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Тыльман ван Гамерэн
Заснавальнік Станіслаў Любамірскі
Дата заснавання XVII стагоддзе
Сайт zamek-lancut.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Любамірскіх у Ланьцуце — адзін з найбольш значных палацава-паркавых ансамбляў на тэрыторыі Польшчы, скарбніца нацыянальнай гісторыі і культуры.

Замак быў закладзены ў першай палове XVII стагоддзя князем Станіславам Любамірскім. Яго залаты век прыпаў на другую палову XVIII стагоддзя, калі ланьцуцкім маёнткам валодалі яго тэзаімянны нашчадак з жонкай Ізабелай. У той час палац быў перабудаваны архітэктарам К. П. Айгнерам і ўпрыгожаны рэдкімі прадметамі мастацтва (статую Любамірскага ў выглядзе Купідона вылепіў Антоніа Канова). Тады ж з'явіўся пейзажны парк з павільёнамі.

Пасля смерці княгіні Ізабелы ў 1816 годзе Ланьцут перайшоў да яе ўнукаў з роду Патоцкіх. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны палац-замак быў нацыяналізаваны і пераўтвораны ў агульнадаступны музей. З 1961 года кожны май у замку праходзяць дні камернай музыкі, а ў 1996 годзе ў палацы адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці дзяржаў Цэнтральнай Еўропы.