Перайсці да зместу

Лань (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лань
Характарыстыка
Даўжыня 147 км
Басейн 2 190 км²
Расход вады 11,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°08′25″ пн. ш. 26°45′11″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°09′24″ пн. ш. 27°17′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць
physical
Лань (рака)
Лань (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лань, Ланя, Лунія — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . Агульнае падзенне ракі 79,2 м.

У XVI ст. ужывалася і форма "Лань", і форма "Ланя": "ku rzecze Lany" (ку рэцэ Лані), "rzeka Lanya" (рака Ланя)[1].

П. Маштакоў у сваім каталогу дняпроўскіх гідронімаў 1913 г. падае варыянт "Лунія"[2], спасылаючыся на карту Я. Шмідта XVIII ст., дзе рака пазначаная такой назвай[3].

Беларускі савецкі географ В. Жучкевіч для абодвух варыянтаў прапаноўваў вытлумачэнні са сферы фауны: ад лань (назва жывёлы) і ад лунь (назва птушкі)[4].

Варыянт "Лунія", як магчымы дыялектны, Ул. Тапароў збліжаў з літоўскім liūnas (люнас) «балота», адкуль літоўскі гідронім Liūn-upys[5]. Літоўскае liūnas "твань; няўстойлівая паверхня з мху на балоце" і сінанімічнае яму латышскае ļūnis, luns (люніс, лунс) мовазнавец В. Урбуціс тлумачыў праз семантыку "гнуць, гнуцца"[6]. Балцкі гідранімічны пашыральнік -ija у літоўскіх гідронімах тыпу Kirmijà, Vilkijà, у тапоніме Liūnijos[7].

Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічы Лунінецкага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля вёскі Лактышы.

У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.

Даліна Лані ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.

У 1973-75 і 1979-83 гадах рэчышча па усёй даўжыні каналізавана. Да 1975 года сцёк ракі накіроўваўся ў раку Случ (прыток Прыпяці) па канале Галоўны, пасля меліяравання — па каналізаваным канале ў Прыпяць. У 2004-05 гадах праведзена паўторнае паглыбленне (ад паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Быхаўшчына Нясвіжскага раёна да пункта за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Капланавічы Клецкага раёна; 18,9 км)

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Нача, Люта. Злева: Цапра, Балванка, Бабка.

Гарады: Клецк. Вадасховішчы: Лактышы.

  1. Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 389, 390, 402.
  2. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. Санкт-Петербургъ, 1913. С. 144.
  3. Генеральная карта Киевской губернии, разделенная на 10 полков. Соч. Я.Шмид. Гравировал Н.Зубков. – Масштаб: 20 верст в английском дюйме. [Спб., 1770-е гг.]
  4. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 195.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
  6. Vincas Urbutis. Этимология // Baltistica. T. 8, Nr. 2 (1972). С. 208-209.
  7. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 80-81.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.