Ланіта Сцяцко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ланіта Сцяцко
Краіны:
Дата нараджэння: 14 жніўня 1993(1993-08-14) (27 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: жаночы гросмайстар[d], жаночы міжнародны майстар[d] і майстар ФІДЭ[d]
Актуальны рэйтынг: 2 196 (сакавік 2021)[1]

Ланіта Сцяцко (нар. 14 жніўня 1993, Мінск) — беларуская шахматыстка, міжнародны майстар сярод жанчын (2013), гросмайстар сярод жанчын (2015). Пераможніца чэмпіянату Беларусі па шахматах сярод жанчын (2015).[2][3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шматразовая пераможца чэмпіянатаў Беларусі па шахматах сярод дзяўчын у розных узроставых групах: у 2003 годзе (U12), у 2005 годзе (U12), у 2007 годзе (U14), у 2008 годзе (U16) і ў 2010 годзе (U18).[4]

Паспяхова удзельнічала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын, у якіх заваявала залатую (2015), дзве срэбраныя (2014, 2017) і дзве бронзавыя (2009, 2010) медалі.[5][6][7]

У снежні 2016 года ў Чалябінску перамагла ў міжнародным шахматным турніры сярод жанчын.[8]

Прадстаўляла зборную Беларусі на найбуйнейшых камандных шахматных турнірах:

  • у шахматных алімпіядах удзельнічала чатыры разы (2010—2016);
  • у камандным чэмпіянаце Еўропы па шахматах удзельнічала ў 2013 годзе.

У 2015 годзе скончыла Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ па спецыяльнасці «бізнес-адміністраванне».[9]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]