Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён)
Лапацінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лапаціна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 697 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Лапа́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лапаціна (да 19 сакавіка 2004 года — Лапацін).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Вяляціцкага сельсавета перададзена вёска Лосічы[1]. 15 красавіка 1985 года ў склад Плешчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[2]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лемяшэвіцкага сельсавета з вёскамі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 697 чалавек[4], з іх 88,2 % — беларусы, 7,6 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.