Лапланд (правінцыя)
Выгляд
Лапланд | |
---|---|
Lappland | |
Рэгіён | Норланд |
Лены | Вестэрботэн, Нарботэн, Емтланд |
Плошча | 109 702 км² |
Сімвалы правінцыі | |
Жывёла | Пясец |
Птушка | Варакушка |
Рыба | Salvelinus alpinus |
Ла́планд (шведск.: Lappland) — гістарычная правінцыя у паўночнай Швецыі, у рэгіёне Норланд. Самая вялікая па плошчы правінцыя Швецыі.
Займае паўднёва-заходнюю частку Лапландыі, рэгіёна гістарычнага рассялення саамаў.
Галоўным чынам, падзелена паміж сучаснымі ленамі Нарботэн і Вестэрботэн, таксама невялікая частка Лапланда адносіцца да лена Емтланд.
Да 1809 года правінцыя ўключала таксама тэрыторыю паўночнай Фінляндыі, аднак пасля таго, як паводле Фрыдрыхсгамскага міру Фінляндыя адышла да Расійскай імперыі, фінская частка Лапланда стала разглядацца як асобная гістарычная правінцыя Лапі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Культурны рэгіён Лапландыя.
- Правінцыі Швецыі
- Адміністрацыйны падзел Швецыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лапланд (правінцыя)