Лапуаскі рух
| Лапуаскі рух | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1929 |
| Дата роспуску | 1932 |
| Тып | грамадскі рух, экстрэмісцкі рух[d] і палітычная арганізацыя[d] |
| Лідар | Віхтары Косала |
| Краіна | |
Лапуаскі рух — антыкамуністычны рух у міжваеннай Фінляндыі[1].
Створаны ўвосені 1929 года і ўзначалены астрабатнійскім селянінам Віхтары Косала. На думку прыхільнікаў руху, дзяржава рабіла недастаткова рашучыя крокі для змагання з камуністычнай прапагандай. Лапуасцы ладзілі дэманстрацыі і гвалтоўна вывозілі вядомых камуністаў да савецкай мяжы[2].
У ліпені 1930 года лапуасцы здзейснілі 12-тысячны паход на сталіцу, што прывяло да змены ўрада і забароны грамадскай камуністычнай дзейнасці ў краіне[3].
У канцы зімы 1932 года прадстаўнікамі руху была здзейснена няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту. Гэта прывяло да судовага пераследавання арганізатараў, а сам рух быў трансфармаваны ў праварадыкальную партыю. На парламенцкіх выбарах 1930-х гадоў створаная лапуасцамі партыя набірала не больш за 7 % галасоў[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мейнандэр 2017, с. 122
- ↑ Мейнандэр 2017, с. 122
- ↑ Мейнандэр 2017, с. 123
- ↑ Мейнандэр 2017, с. 123
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хенрык Мейнандэр. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты (пераклад Вольгі Рызмаковай). — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.