Ларан Лафорг
| Ларан Лафорг | |
|---|---|
| фр.: Laurent Lafforgue | |
| | |
| Дата нараджэння | 6 лістапада 1966[1][2] (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык |
| Навуковая сфера | матэматыка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Жэрар Ламон[d][3][4] |
| Член у | |
| Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (2002) прэмія Жака Хербранда[d] (2001) Канкур жэнераль[d] (1984) прэмія Пеко — Вімона[d] (1995) |
| Сайт | laurentlafforgue.org |
Ларан Лафорг (фр.: Laurent Lafforgue; нар. 6 лістапада 1966, Антані) — французскі матэматык. У 2002 годзе за доказ гіпотэзы аб адпаведнасці Лэнглендса для агульнай лінейнай групы над полем функцый быў удастоены Філдсаўскай прэміі (другім лаўрэатам быў У. А. Ваяводскі). Брат Венсана Лафорга.
Удзельнічаў у Міжнародных матэматычных алімпіядах 1984 і 1985 гадоў і выйграў сярэбраныя медалі. У 1986 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, з 1990 года працаваў ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI і CNRS. У 1994 годзе пад кіраўніцтвам Жэрара Ламона абараніў дысертацыю на ступень Ph.D. У 2000 годзе Лафорг быў прызначаны дырэктарам даследаванняў у CNRS і пастаянным прафесарам Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES), таксама ў гэтым годзе ён быў узнагароджаны Прэміяй Матэматычнага інстытута Клэя.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ autori vari Laurent Lafforgue // Enciclopedia della Matematica — Istituto dell'Enciclopedia Italiana.
- 1 2 Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- 1 2 http://www.theses.fr/1994PA112280
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Французскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
