Ларарый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларарый з Пампеі.

Ларарый (lararium, ад лац. «lares») — у рымскім доме — культавае памяшканне ці месца глыбокай пашаны хатнім багам — ларам, пенатам. Назва «ларарый» вядома з імператарскага перыяду, перш алтар звалі sacrarium, sacellum ці aedicula.

Першапачаткова ларарый знаходзіўся ў атрыі, пазней у кухні ці спальні, часам у садзе ці перыстылі. Ларарый мог быць упрыгожаны калонамі, скляпеннямі, роспісамі. У пампейскіх дамах ларарый прадстаўлены ў відзе пакоя ці архітэктурнага ўпрыгожвання сцяны, нішы, роспісы на сцяне.

Часта ў ларарыі выстаўляліся і скульптурныя выявы продкаў. Штодня пасля сну дамачадцы маліліся ў ларарыя, падчас трапез пакідалі дары з ежай і віном, развітваліся пры ад'ездзе, прасілі поспехі і абароны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Georgius Boyce: Corpus of the Lararia of Pompeii, Romae 1937
  • Christophorus Höcker: Lararium. In: Der Neue Pauly (DNP). Vol. 6, Stuttgardiae 1999, ISBN 3-476-01476-2, Coll. 1145.
  • Thomas Fröhlich: Lararien- und Fassadenbilder in den Vesuvstädten. Untersuchungen zur „volkstümlichen“ pompejanischen Malerei. Mitteilungen des Deutschen Archäologischen Instituts, Römische Abteilung, 32. Ergänzungs-Heft. von Zabern, Mainz 1991, ISBN 3-8053-1202-4
  • Annemarie Kaufmann-Heinimann: Götter und Lararien aus Augusta Raurica. Herstellung, Fundzusammenhänge und sakrale Funktion figürlicher Bronzen in einer römischen Stadt. Forschungen in Augst Bd. 26. Römermuseum Augst, August 1998, ISBN 3-7151-0026-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]