Ларс Штындль
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
26 жніўня 1988[1] (34 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Ларс Штындль (ням.: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца мёнхенгладбахскай «Барусіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.
Клубня кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляючыся ўраджэнцам Шпаера, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клуба «Карлсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клуба ігрок дэбютаваў у Бундэслізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 года, а ўжо ў канцы года 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафесійнай кар’еры, паклаўшы мяч у браму «Гановера 96».
У 2010 годзе Штындль далучыўся да складу «Гановера 96», правёўшы ў клубе пяць гадоў.
25 сакавіка 2015 года стала вядома, што па заканчэнні сезона футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхенгладбахскай «Барусіі»[2]. У новым клубе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клубу атрымаць перамогу з лікам 4:1[3]. Праз год ігрок быў абраны капітанам каманды пасля таго, як папярэдні капітан Марцін Штранцль і яго зменнік Граніт Джака сышлі з клуба.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Германія:
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017
Зноскі
- ↑ Lars Stindl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Lars Stindl wechselt nach Gladbach». DFL.
- ↑ «Stindl leitet Gladbacher Wende ein». Kicker.