Перайсці да зместу

Ларыса Аляксандраўна Доліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Аляксандраўна Доліна
руск.: Лариса Александровна Долина
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні руск.: Лариса Александровна Кудельман
Дата нараджэння 10 верасня 1955(1955-09-10)[1][2] (71 год)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Q137767161?
Дзеці Q130210264?
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка, principal director, музычны педагог, выкладчык
Гады актыўнасці з 1971
Пеўчы голас мецца-сапрана[4]
Інструменты фартэпіяна, Домбра і вакал
Жанры джаз, поп-музыка, эстрада і мюзікл
Лэйблы Мелодыя[5], Warner Music Russia[d][5], LD Studio[d][5], Kvadro-Disk[d][5], Nikitin[d][5] і Jam[d][6]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі прэмія МУС Расіі Залаты грамафон
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
larisadolina.com (руск.)

Ларыса Аляксандраўна Доліна (дзявочае прозвішча — Кудэльман; руск.: Лариса Александровна Долина); нар. 10 верасня 1955(1955-09-10)[1][2], Баку) — савецкая і расійская эстрадная спявачка, актрыса; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1998).

Нарадзілася 10 верасня 1955 года ў Баку (Азербайджанская ССР) у яўрэйскай сям’і. Бацька — Аляксандр Маркусавіч Кудэльман, маці — Галіна Ізраілеўна Кудэльман (народжаная Доліна). У трохгадовым узросце пераехала з бацькамі ў іх родны горад — Адэсу.

Музычная кар’ера пачалася ў 1971 годзе ў эстрадным аркестры «Мы адэсіты». У далейшым была салісткай такіх музычных калектываў, як Дзяржаўны эстрадны аркестр Арменіі пад кіраўніцтвам Канстанціна Арбеляна і Дзяржаўны эстрадны ансамбль Азербайджана пад кіраўніцтвам Палада Бюльбюль аглы.

У 1984 годзе скончыла эстраднае аддзяленне Музычнага вучылішча імя Гнесіных у Маскве. Праз год пачала сольную кар’еру. У 1987 годзе скончыла эстрадны факультэт па класе вакалу Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных.

Да 1992 года супрацоўнічала з ленінградскім кампазітарам і паэтам-песеннікам Віктарам Рэзнікавым.

У 1996 годзе паэт Міхаіл Таніч і кампазітар Руслан Гарабец напісалі для Ларысы Долінай песню «Надвор’е ў доме», якая прынесла спявачцы ўсерасійскую папулярнасць.

Улетку 2024 года Ларыса Доліна апынулася ў цэнтры скандалу пасля таго, як стала ахвярай махлярства. Злачынцы, прадставіўшыся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, пераканалі яе прадаць сваю пяціпакаёвую кватэру ў цэнтры Масквы за 112 мільёнаў рублёў. Ашуканцы прымусілі Доліну перавесці грошы ад продажу і асабістыя зберажэнні на нібыта «бяспечныя рахункі». У агульнай складанасці спявачка пазбавілася больш за 200 мільёнаў рублёў. Ашуканцы выкарыстоўвалі розныя метады, у тым ліку прымяненне нейрасетак для генерацыі падробленых дакументаў. Яны таксама спрабавалі закласці дачу артысткі і аформіць крэдыты пад заклад яе нерухомасці на суму больш за 50 мільёнаў рублёў. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа. Пяцёра падазраваных, у тым ліку жанчына-кур’ер, былі затрыманыя, адзін з іх пазней памёр. Кватэра Долінай знаходзілася пад арыштам. Пакупніца кватэры спявачкі сцвярджае, што з’яўляецца добрасумленнай пакупніцай, і патрабуе вярнуць яе права ўласнасці ў судовым парадку. Скандал выклікаў шырокі грамадскі рэзананс у Расіі і атрымаў назву «эфект Долінай».

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. 1 2 Larisa Dolina // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ https://www.mgik.org/sveden/employees/68827
  4. ↑ https://go.zvuk.com/v-trende/ty-kak-na-menya-poesh-tipy-vokalnykh-golosov-i-ikh-yarchaishie-obladateli.htm
  5. 1 2 3 4 5 Discogs — 2000.
  6. ↑ Лариса Долина — Издательство ДЖЕМ [jamgroup.ru] Праверана 18 лютага 2025.
  7. ↑ https://ria.ru/20100531/240662437.html