Ларыса Аляксандраўна Есьман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Аляксандраўна Есьман
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1936(1936-03-11)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2017
Муж: Ігар Іванавіч Есьман
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
прэмія Савета Міністраў СССР

Ларыса Аляксандраўна Е́сьман (у дзявоцтве Ле́бедзева[1]; 11 сакавіка 1936, Мінск — 2017[2]) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Ігара Іванавіча Есьмана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 11 сакавіка 1936 года ў Мінску ў сям’і журналіста Аляксандра Пятровіча Лебедзева і студэнткі Інстытута народнай гаспадаркі Тамары Пятроўны Бялевіч. Дзядуля па матчынай лініі Пётр Несцеравіч Бялевіч працаваў начальнікам дыстанцыі на Лібава-Роменскай чыгунцы, а бабуля Марыя Вікенцьеўна — аперацыйнай медсястрой у 3-й клінічнай бальніцы г. Мінска. Пасля заканчэння ў 1953 г. сярэдняй школы № 21 Ларыса паступіла і ў 1959 г. скончыла архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладычыкі У. А. Кароль, Г. У. Заборскі, В. І. Гусеў, У. М. Вараксін, Н. М. Макляцова, Н. Я. Трахтэнберг). У час вучобы ў інстытуце сустрэла свайго будучага мужа Ігара Іванавіча Есьмана[1].

3 1959 года ў інстытуце «Мінскпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў)[3] .

18 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё выстаўкі дакументы з фондаў архіва, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння Ларысы Есьман[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генплан Мінска на 1980 (19611963, карэкціроўка ў 1971[1]) і 2000 (1982, абодва ў сааўтарстве); праекты дэталёвых планіровак жылых раёнаў Серабранка (1965), Паўднёвы Захад-1[3] (1974[1]), па вул. Савецкіх пагранічнікаў — пр. Дзяржынскага (19761977), Паркавай магістралі (19791980)[1], Дварышча (1983), Лошыца (1988), Новы Двор (1989, усе ў сааўтарстве)[3].

Л. А. Есьман працавала над «Праектам дэталёвай планіроўкі цэнтра горада Мінска» (19781983), «Гісторыка-архітэктурным апорным планам» (1991) і «Схемай ахоўных зон помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры і прыроды» (19911993), удзельнічала ў складанні «Схемы размяшчэння культавых аб’ектаў розных канфесій у г. Мінску» (1992)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 г. аўтарскаму калектыву майстэрні за распрацоўку «Генеральнага плана г. Мінска да 2000 г.» прысуджана прэмія Савета Міністраў СССР][1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Новости отрасли 20 мая 2016
  2. MEMORIUM
  3. 3,0 3,1 3,2 Есьман Ларыса Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Есьман Ларыса Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.