Ларыса Пампееўна Александроўская
Ларыса Александроўская | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Ларыса Пампееўна Александроўская |
Дата нараджэння | 15 лютага 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1980 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | БССР |
Бацька | Пампей Васільевіч Александроўскі[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, грамадская дзяячка, спявачка, палітык |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Ларыса Пампееўна Александроўская (2 (15) лютага 1904, Мінск — 23 мая 1980) — беларуская оперная спявачка (сапрана), тэатральны рэжысёр, рэжысёр і грамадскі дзеяч[1]. Народная артыстка БССР (1938), Народная артыстка СССР (1940)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1904 годзе ў Мінску, у сям’і служачага чыгункі Пампея Васільевіча Александроўскага. Яго бацькам быў праваслаўны свяшчэннік Васіль Андрэевіч Александроўскі. Усе яго сыны атрымалі духоўную адукацыю, але толькі адзін з іх звязаў жыццё з царквой[2].
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. А. Цвяткова[1]; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца А. П. Баначыча[1]. З 1933 года — артыстка Беларускага тэатра оперы і балета.
У 1919-24 гадах — удзельніца арганізаванай ёю самадзейнай трупы пры Палітаддзеле Заходняга фронту[1].

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзесяткі разоў выязджала на перадавую[3]. Член КПСС (з 1942). У 1951—1960 гадах адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 3—5-га скліканняў[1].
У апошнія часы падводзіла здароўе. 23 мая 1980 года да яе дадому зазірнула намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Лявонцьеўна Сняжкова. Актрыса, узрадаваная нечаканым прыходам такой госці, была вельмі ўсхваляваная, без канца гаварыла пра сына, які гінуў ад алкаголю. Сняжкова ўгаворвала яе легчы ў бальніцу і выклікала да яе ўрачоў. Калі яны прыехалі, Александроўская ўстала, каб адчыніць дзверы, і звалілася мёртвая[4].
Пахаваная на Усходніх могілках.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, І. Яўнзем, М. Літвіненка-Вольгемут(руск.) бел.)[5]. Першую оперную партыю выканала ў 1928 (Маргарыта ў «Фаўсце» Шарля Гуно). У 1933-60 у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР[1].
Шырокі дыяпазон дазваляў спявачцы выконваць і сапранавыя, і мецца-сапранавыя партыі. Уласцівыя ёй музычнасць, драматычны тэмперамент, глыбокае веданне жыцця абумоўлівалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў[1]. Выканальніцкая манера Л. Александроўскай вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкай роляў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні[1].
У рэжысёрскіх работах развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.
Выступала ў шматлікіх замежных краінах (ГДР, НРБ, ПНР, ЧССР, Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя і інш.)[1].
Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання: з 1946 года — старшыня, з 1976 года — ганаровы старшыня.
У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.
Оперныя партыі[правіць | правіць зыходнік]
- «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага — Марыся (першая выканаўца)
- «Алеся» Я. Цікоцкага — Алеся (першая выканаўца)
- «Кветка шчасця» А. Туранкова — Надзейка
- «Яўгеній Анегін» П. Чайкоўскага — Таццяна
- «Пікавая дама» П. Чайкоўскага — Ліза
- «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава — Любаша
- «Князь Ігар» А. Барадзіна — Яраслаўна
- «Фаўст» Шарля Гуно — Маргарыта
- «Кармэн» Жоржа Бізэ — Кармэн
- «Ціхі Дон» І. Дзяржынскага — Аксіння
- «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага — Марына Мнішак
- «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса — Марыя Грагатовіч (першая выканаўца)
- «Пікавая дама» П. Чайкоўскага — Графіня
Рэжысёрскія работы[правіць | правіць зыходнік]
- 1951 — «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага
- 1951 — «Ціхі Дон» І. І. Дзяржынскага
- 1952 — «Страшны двор» С. Манюшкі
- 1952 — «Русалка» А. Даргамыжскага
- 1952 — «Мазепа» П. Чайкоўскага
- 1953 — «Аіда» Джузэпэ Вердзі
- 1953 — «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага
- 1954 — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
- 1954 — «Травіята» Джузэпэ Вердзі
- 1955 — «Трубадур» Джузэпэ Вердзі
- 1956 — «Надзея Дурава» А. Багатырова
- 1957 — «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага
- 1958 — «Яснае світанне» А. Туранкова
- 1960 — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 3 ордэны Леніна,
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- У 1982 годзе на доме па адрасе вул. Захарава № 27, у якім яна жыла, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. Г. Мурамцаў)[6].
- З 1987 года праводзіцца Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя Л. Александроўскай.
- У 1992 годзе ўстаноўлена Прэмія імя Л. Александроўскай у галіне тэатральнага мастацтва.
- Імем Л. Александроўскай названа музычная школа № 1 у Мінску[1].
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Першая беларуская Кармэн
- ↑ Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Ей на сцену подсыпали битое стекло, писали на нее анонимки — чего только не было с артисткой Ларисой Александровской
- ↑ Краткая биография (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996;
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мінск, 2003;
- Ладыгина А. Лариса Помпеевна Александровская: Документально-театральный роман. — Мінск, 2002;
- Лукас, Д. Л. П. Александроўская // Мастацтва Савецкай Беларусі. — Мінск, 1955. С. 279—287;
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002. С. 30-31;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск., 1984.
- Рузов Г., Л. П. Александровская.—М.;Л., 1950
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Сапрана
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Спевакі і спявачкі СССР
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання