Ларыса Фёдараўна Салавей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Фёдараўна Салавей
Дата нараджэння 22 ліпеня 1934(1934-07-22) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Ларыса Фёдараўна Салавей (нар. 22 ліпеня 1934, г. Орша, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 19661981 гг. выкладчык прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча, у 19811987 гг. сакратар праўлення Беларускага саюза мастакоў, у 19881992 гг. намеснік дырэктара дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 19921997 гг. намеснік дырэктара многафункцыянальнага выставачнага комплексу «На ростанях».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1970 г. Аўтар шэрагу артыкулаў па праблемах беларускага выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхавання і музеязнаўства. Ёй належаць манаграфіі пра беларускіх мастакоў Р. Кудрэвіч (1974), М. Казакевіча (1987), І. Рэя (1990), альбом «А. Гугель і Р. Кудрэвіч» (1994), творчыя партрэты мастакоў Л. Панамарэнкі, У. Кожуха, Я. Зайцава, А. Кузьміча, В. Целеша, І. Міско і іншых.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Л. Ф. Салавей — арганізатар выставак беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама заснавальніца многіх карцінных галерэй у рэспубліцы. Аўтар каталогаў выставак: «9 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1993 г., Італія), «7 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1994 г., Мінск), «Каталог I міжнароднага пленэру па жывапісе імя Бялыніцкага-Бірулі» (1996) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэпак, Б. А. Салавей Ларыса Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Салавей Ларыса Фёдараўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 439—440.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]