Ларыса Філалогаўна Аляксеева
Ларыса Філалогаўна Аляксеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1998 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Узнагароды |
Ларыса Філалогаўна Аляксеева (29 кастрычніка 1907, Луцк, Валынская вобласць) — 1998[1]) — беларуская савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1944)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла музычны тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—1941 і 1944—1946 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У часы вайны, а таксама ў 1946—1948 салістка Вялікага тэатра СССР[2]. Працавала ў Свярдлоўскім і Кіраўскім тэатрах. У 1950—1954 гадах салістка Маскоўскай філармоніі.
Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, музычнасцю, сцэнічным абаяннем. Першая выканала партыю Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944). Стварыла на беларускай сцэне вобразы Марфы («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава ), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Віялеты («Травіята» Д. Вердзі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ)[2]. У свой канцэртны рэпертуар уключала беларускія народныя песні[2].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Модэль М., [Л. Ф. Алексеева], в сб.: Народныя артысты БССР, Мінск, 1948, с. 22 — 29. Вр. С.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Луцку
- Памерлі ў 1998 годзе
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі