Іларыён Кіеўскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ларыён Кіеўскі)
| Іларыён Кіеўскі | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | каля 990 |
| Дата смерці | каля 1055 |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, праваслаўны святар |
| Мова твораў | царкоўнаславянская мова |
Іларыён, ці Ларыён (?—?) — старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснавальнік Кіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясцовага духавенства (1051—54 ці 1055).
Аўтар публіцыстычнага твора Старажытнай Русі — «Слова пра закон і дар Божы» (сустр. таксама «Слова пра закон і ласку Божую»[1]) (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, абгрунтоўваецца значэнне хрышчэння Русі як духоўнага нараджэння рускага народа, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у іншых краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага аб царкоўнай незалежнасці Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іларыён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 195.
- Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 52—53.
