Лары (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лары, міфалогія)
Jump to navigation Jump to search
Лар (I стагоддзе), з Нацыянальнага археалагічнага музея, Мадрыд.

Ла́ры (лац.: lares) - згодна з вераваннямі старажытных рымлян божаствы, якія апякуюць дом, сям'ю і абшчыну ў цэлым. Фамільныя лары былі звязанымі з дамашнім ачагом, дамашняй трапезай, з дрэвамі і рошчамі, якія прысвячаліся ім ў сядзібе. Да іх звярталіся за дапамогай у сувязі з родамі, абрадамі ініцыялізацыі, шлюбам, смерцю. Аўгусцін прыводзіць меркаванне Апулея, што пасля смерці добрыя людзі робяцца ларамі[1].

Лічылася, што яны назіраюць за выкананнем традыцыйных норм ва ўзаемаадносінах членаў фаміліі, караюць парушальнікаў, у прыватнасці, гаспадароў, занадта жорсткіх да рабоў. Рабы шукалі абароны ад гневу гаспадара каля дамашнягяачага ці алтара лараў і актыўна ўдзельнічалі у іх кульце, які ў далейшым абслугоўваўся менавіта рабамі. глава фаміліі быў вярхоўным жрацом культа лараў.

Віды лараў[правіць | правіць зыходнік]

  • Lares Compitales - кампітальным ларам пакланяліся на скрыжаваннях шляхоў, як апякунам суседскай абшчыны і добрасуседскіх адносін. На скрыжаваннях будаваліся свяцілішчы з колькасцю адтулін, роўнай колькасці сядзіб, якія межаваліся са скрыжаваннем. Тут главы сямей развешвалі лялькі і ваўняныя шары, якія адлюстроўвалі адпаведна свабодных членаў сям'і і рабоў. Магчыма гэты рытуал узыходзіць да практыкі чалавечых ахвярапрынашэнняў ларам як хтанічным божаствам, адсюль іх няяўная сувязь з хтанічнай Ларэнтай-Ларундай, Маніяй і зрэдку атаясамліваемай з ёй маццю лараў, якая атрымлівала ў выглядзе ахвяры бабовую кашу.
  • Lares Domestici - дома
  • Lares Familiares - сям'і
  • Lares Patrii - бацькоўскія, магчыма атясамліваліся з духамі продкаў
  • Lares Permarini - мора
  • Lares Praestitis - дзяржавы
  • Lares Privati - прыватныя (супрацьпастаўляліся грамадскім Lares Publici)
  • Lares Rurares - зямельныя
  • Lares Vilales - падарожнікаў

Пакланенне ларам[правіць | правіць зыходнік]

Кампіталіі, у якіх удзельнічалі таксама і рабы, і свабодныя, былі найбольш дэмакртычным рымскім святам, якое звязвалась з «царом, любячым народ», сынам рабыні і лара - Сервіям Туліям. Кампіталіі суправаджаліся жартамі, песнямі, танцамі, спаборніцтвамі за прызы. Маладая, пераходзчы ў фамілію і суседскую абшчыну мужа, прыносіла манету дамовым і кампітльным ларам. Калегіі плябеяў і рабоў абслугоўвалі культ кампітальных лараў. Аўгуст у 12 да н.э. рэфармаваў культ лараў, стварыў яго калегіі з рабоў, адпушчанікаў і плябеяў у кожным квартале Рыма і іншых гарадоў, і аб'яднаў з культам свайго генія. Але ў дамах і маёнткахлары працягваліся пачытацца калегіямі рабоў і адпушчанікаў аж да поўнага падзення язычніцтва. Фамільныя и суседскія лары маляваліся ў выглядзе двух юнакоў у сабачых скурах ці з сабакай (як пільныя захавальнікі).

У правінцыях лары атаясамлівалісяз божаствамі родаплеменых і вясковых абшчын. Асобныя даследчыкі звязваюць лараў з продкамі, іншыя лічаць іх духамі расліннасці і зямельных участкаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]