Ларэнца Манака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ларэнца Манака
Фатаграфія
Дата нараджэння:

каля 1370[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння:

Сіена, правінцыя Сіена[d], Таскана, Італія

Дата смерці:

1425

Месца смерці:

Фларэнцыя, Фларэнційская рэспубліка

Грамадзянства:

Італія[7]

Род дзейнасці:

мастак, ілюмінатар рукапісаў, манах

Месца працы:

Agnolo Gaddi[d][6]

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Дон Ларэнца Манака (імя да пастрыгу П'еро ды Джавані) (каля 1370, Сіена - 1425, Фларэнцыя) — фларэнційскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1391 г. уступіў у камальдулійскі манастыр Св. Марыі дэльі Ангелы ў Фларэнцыі, дзе пасля стаў дыяканам, але пакінуў яго да прынясення канчатковых абяцанняў. Тым не менш, мянушка «Манака» (Манах) за ім замацавалася, а «дон» выкарыстоўваецца як паважлівы зварот.

Стыль[правіць | правіць зыходнік]

«Дабравешчанне», 1410-15, Фларэнцыя, Галерэя Акадэміі

Стыль працы дэманструюць уплыў інтэрнацыянальнай готыкі позняга XIV ст. і сіенскай школы: шматфігурную кампазіцыю з раскошнымі аксэсуарамі, багатая пазалотай. Характэрныя рысы майстра: добрае чуццё каларыста, стварэнне выдатных кантрастаў і дадатковых каляровых эфектаў.

«Каранацыя Марыі», 1414, Уфіцы

У ранніх творах прасочваецца ўплыў Тадэа Гадзі, які, магчыма, быў яго настаўнікам. Працаваў, пераважна, для свайго рэлігійнага ордэна, ствараючы манускрыпты, алтарныя выявы і фрэскі.

Мяркуюць, што Манака мог быць настаўнікам фра Беата Анджэліка.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Lorenzo Monaco // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lorenzo Monaco // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lorenzo Monaco // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Lorenzo Monaco // AGORHA Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.nga.gov/Collection/artist-info.1494.pdf
  7. 7,0 7,1 https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2574 Праверана 2 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]