Ласла Ковач (кінематаграфіст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласла Ковач
Дата нараджэння 14 мая 1933(1933-05-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2007(2007-07-22)[2][1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія фатограф, кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык
IMDb ID 0004088

Ласла Ковач (венг.: Kovács László, 4 мая 1933, Сесе, Венгрыя, — 21 ліпеня 2007, Беверлі-Хілз, ЗША) — амерыканскі кінааператар венгерскага паходжання, які аказаў вялікі ўплыў на развіццё новай хвалі амерыканскага кінематографа. Самымі вядомымі працамі з'яўляюцца фільмы «Бестурботны яздок» і «Пяць лёгкіх п'ес». Ковач быў ганараваны шматлікіх узнагарод, у тым ліку ад Амерыканскага таварыства кінааператараў (англ.: American Society of Cinematographers).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Cece, Венгрыя. Кавач вывучаў кіно ў Акадэміі драмы і кіно ў Будапешце з 1952 па 1956 год[3]. Разам сваім аднакурснікам Вілмашам Жыгмандам, Ковач таемна штодня здымаў развіццё Венгерскага Паўстання 1956 года на чорна-белую 35-мм плёнку, выкарыстоўваючы камеры Arriflex, запазычаныя са школы[3][4]. У лістападзе таго ж года яны кантрабандай вывезлі 9100 м плёнкі ў Аўстрыю, потым, у сакавіку 1957 года, пераехалі ў ЗША, каб прадаць гэту плёнку. Але да таго часу паўстанне ўжо не лічылася годным увагі прэсы. Толькі ў 1961 годзе яго кадры былі паказаны ў тэлевізійнай сетцы CBS, у дакументальным фільме Уолтэра Кронкайта.

Ковач пасяліўся ў Злучаных Штатах, натуралізаваўся, атрымаўшы грамадзянства ў 1963 годзе. Ён змяніў некалькі месцаў працы, быў кур'ерам, разносчыкам кляновага сіропу, займаўся друкам мікрастужак у страхавым офісе, перш, чым зрабіў некалькі небюджэтных і малабюджэтных фільмаў з Вілмашам Жыгмандам, у тым ліку «Неверагодна дзіўныя стварэнні, якія перасталі жыць і ператварыліся ў зомбі»[5].

Зноскі

  1. а б László Kovács // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.hollywoodreporter.com/hr/content_display/features/people/deaths/e3i26dfe10292c4995e6698dbfeae13d32d
  3. а б Bob Fisher, «Laszlo Kovacs, ASC… It's a Wonderful Life» Архівавана 10 сакавіка 2005., ICG Magazine, International Cinemaographers Guils, December 1998
  4. Schaefer, Dennis (1986). "Vilmos Zsigmond". Masters of Light: Conversations with Contemporary Cinematographers. University of California Press. p. 311. ISBN 9780520053366. {{cite book}}: Невядомы параметр |chapterurl= ігнараваны (прапануецца |chapter-url=) (даведка); Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  5. Ray Zone, New Wave King: The Cinematography of Laszlo Kovacs, ASC, ASC Holding Corp (2002), pp9-11, ISBN 0-935578-19-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]