Ласла Мохай-Надзь
Ласла Мохай-Надзь | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1946[4][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sibyl Moholy-Nagy[d] і Lucia Moholy[d] |
Дзеці | Hattula Moholy-Nagy[d] |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, скульптар, дызайнер |
Месца працы | |
Жанр | Абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Канструктывізм, мастацтва |
Уплыў на | Florence Henri[d] і Franciska Clausen[d] |
Член у | |
![]() |
Ла́сла Мо́хай-Надзь (венг.: Moholy-Nagy László, імя пры нараджэнні — Ласла Вайс (венг.: Weisz László); 20 ліпеня 1895, Бачбаршад, Венгрыя — 24 лістапада 1946) — венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак.
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пасля таго, як бацька пакінуў сям'ю, выхоўваўся ў сям'і дзядзькі, юрыста па прафесіі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Першыя вершы апублікаваў у 1911. З 1915 ваяваў у аўстра-венгерскай арміі як артылерыйскі афіцэр, быў паранены на Рускім фронце ў 1917, пасля выздараўлення пакінуты ў рэзерве ў Будапешце. Пачаў наведваць мастацкую школу, пазнаёміўся з прадстаўнікамі будапешцкага авангарда (кубізм, экспрэсіянізм), удзельнічаў у некалькіх групавых выстаўках. Падтрымліваў Венгерскую савецкую рэспубліку, хоць ніякіх пасад пры ёй не займаў. У канцы 1919, пасля паражэння Венгерскай рэспублікі, бег у Сегед, адкуль пераехаў у Вену, затым у Берлін.
Працаваў пераважна ў Германіі (1920—1933) і ЗША (з 1937). У 1923—1928 прафесар «Баўгаўза». Сярод яго вучняў быў Іозеф Альберс.
Супрацоўнічаў з берлінскімі эксперыментальнымі тэатрамі (у прыватнасці, палітычным тэатрам Э. Піскатара). У 1934 эміграваў з нацысцкай Германіі ў Амстэрдам, у 1935 — у Лондан, у 1937 — у ЗША. У гітлераўскай Германіі яго творы фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выстаўцы Дэгенератыўнае мастацтва ў 1937 годзе. У 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгаўз» у Чыкага, якім кіраваў з 1939 да канца жыцця.
Памёр ад лейкеміі. Пахаваны на могілках Грэйсленд.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Зазнаў уплывы К. Малевіча і Л. Лісіцкага. У канцы 1910 — пачатку 1920-х гг. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я гг. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У. Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 László Moholy-Nagy
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Мохой-Надь Ласло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://moholy-nagy.org/chronology/
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ласла Мохай-Надзь
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Пахаваныя на могілках Грэйсленд
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Фатографы паводле алфавіта
- Фатографы XX стагоддзя
- Фатографы Венгрыі
- Мастакі XX стагоддзя
- Авангардызм
- Мастакі-абстракцыяністы
- Мастакі геаметрычнай абстракцыі
- Канструктывісты
- Скульптары-абстракцыяністы
- Баўгаўз
- Выкладчыкі Баўхаўза
- Памерлі ад лейкеміі