Ласла Полгар (педагог)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласла Полгар
венг.: Polgár László
Імя пры нараджэнні венг.: László Protyovin
Род дзейнасці шахматны трэнер, настаўнік, педагог, шахматыст, эсперантыст, пісьменнік, псіхолаг
Дата нараджэння 11 мая 1946(1946-05-11)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Klára Polgár[d]
Дзеці Сьюзан Полгар, Сафія Полгар і Юдзіт Полгар
Узнагароды і прэміі
камандор ордэна Заслуг Венгрыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла́сла По́лгар (Polgár Lásló, сапраўднае прозвішча — Про́цьёвін (Protyovin)); 11 мая 1946, Дзьёндзьёш, Венгрыя) — венгерскі настаўнік, бацька трох вядомых шахматыстак: Сьюзан, Сафіі і Юдзіт; шахматны журналіст і педагог, эсперантыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Ласла Полгара — Армін Процьёвін (1900—1992) падчас вайны быў прыцягнуты да ўведзенай для венгерскіх яўрэяў працоўнай павіннасці; яго маці Бел Гельбман, родам з Берагава выжыла ў канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым, але яго дзядуля і бабуля былі забіты.[4] Ласла быў выхаваны ў рэлігійнай сям’і і жадаў стаць равінам. Яго маці эмігравала ў 1956 годзе на Захад, а ён застаўся са сваім бацькам і скончыў яўрэйскую гімназію ў Будапешце. Потым ён працаваў зваршчыкам і наведваў вячэрнія курсы педагогікі, псіхалогіі і эсперанта. Пазней ён працаваў у сярэдняй школе настаўнікам чарчэння і этыкі.

Перапісваўся са сваёй будучай жонкай Кларай Альтбергер, якая жыла ў сяле Вілок Вінаградаўскага раёна УССР і вучылася ў той час ва Ужгарадскім дзяржаўным універсітэце.[5] (у артыкуле памылкова ўказаны педінстытут). Клара паходзіла з сям’і венгерскіх яўрэяў, якія жылі на тэрыторыі, якая адыйшла пасля вайны да СССР.[6] Яе сям’я была блізка знаёма з маці яе будучага мужа, якая нарадзілася ў той жа самай мясцовасці; яна і дала Клары адрас Ласла для перапіскі. Упершыню яны сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, 20 красавіка 1967 года — пажаніліся. 19 сакавіка 1969 года ў іх нарадзілася першая дачка Сьюзан (Жужа).

Педагогіка[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з тэорыяй Полгара, талант не даецца ад нараджэння, але развіваецца пры дапамозе выхавання. На гэту сістэму поглядаў паўплывалі працы амерыканскага псіхолага Д. Уотсана. Полгар вывучаў біяграфіі вядомых геніяў, такіх як В. Моцарт і К. Гаус. З гэтага ён зрабіў заключэнне, што дзеці ўжо з малых гадоў здольныя паказваць незвычайныя вынікі, калі яны будуць сістэматычна і інтэнсіўна займацца. Каб гэта практычна даказаць, ён цалкам прысвяціў сябе выхаванню дачок, якім ён разам з жонкай даў толькі дамашнюю адукацыю. Пасля працяглай перапіскі з упаўнаважаным міністэрствам ён атрымаў на гэта дазвол у якасці выключэння.

Гульню ў шахматы ён выбраў з-за таго, што там можна лёгка прасачыць за поспехамі па гульні ў турнірах. Сама Жужа апавядала, што шахматы з’явіліся выпадкова, а бацька планаваў зрабіць яе матэматыкам[7]. Усе яго дочкі сталі вельмі моцнымі шахматысткамі (Сьюзан ці Жужа — чэмпіёнка свету сярод мужчын, Юдзіт — мацнейшая шахматыстка ўсіх часоў, валодае рэйтынгам звыш 2700, гуляе выключна ў мужчынскіх турнірах, Сафія — міжнародны майстар сярод мужчын). Ён выказаў меркаванне, што для дасягнення вялікіх вынікаў трэба заўсёды мерыцца сіламі з мацнейшымі, таму яго дочкі заўсёды выступалі пераважна ў мужчынскіх турнірах, што спачатку не вельмі ўхвалялася Венгерскім шахматным саюзам.

Ласла Полгар — аўтар шэрагу кніг па методыцы выхавання таленту, падручнікаў па гульні ў шахматы, зборнікаў шахматных эцюдаў і гумарыстычных гісторый з жыцця шахматыстаў, анталогіі гульняў венгерскіх шахматыстаў-яўрэяў, агляда шахматнай тэмы ў літаратуры на эсперанта.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бібліятэка Кангрэса — 1800.
  2. а б https://slatestarcodex.com/Stuff/genius.pdf
  3. а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
  4. Genealogy Index: Beregszász(недаступная спасылка)
  5. Якія геніяльныя ў нас будуць дзеці(недаступная спасылка)
  6. Інтэрв’ю са Сьюзан Полгар
  7. Фільм «Make me a genius»