Ласла Райк
Ласла Райк (венг.: László Rajk; 8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949) — венгерскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Трансільваніі. Настаўнічаў, з 1930 член нелегальнай Камуністычнай партыі Венгрыі. У 1937—1939 у час грамадзянскай вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (палітычны камісар венгерскага батальёна інтэрнацыянальных брыгад). У Другую сусветную вайну ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць рэжыму М. Хорці. З 1945 член ЦК і палітбюро Венгерскай камуністычнай партыі. У 1946—1948 міністр унутраных спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і адміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка) разам з іншымі кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югаслаўскага маршала І. Броз Ціта). У 1956 рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ а б László Rajk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Laszlo Rajk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peto A. Hongrie 1956, Júlia Rajk ou le pouvoir du deuil // Clio: women, gender, history — Presses Universitaire du Mirail, 2015. — вып. 41. — P. 151–163. — ISSN 1252-7017; 1777-5299; 2554-3822 — doi:10.4000/CLIO.12406 Праверана 4 студзеня 2024.
- ↑ Történelmi Tár — 2010. Праверана 29 сакавіка 2025.
- ↑ а б István V. Az Ideiglenes Nemzetgyűlés almanachja 1944–1945 — Budapest: 1994. — С. 364. — 598 с. — ISBN 963-03-3857-2 Праверана 19 студзеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Райк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Міністры замежных спраў Венгрыі
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Румыніі
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Венгерскай свабоды
- Асобы
- Камуністы Венгрыі
- Міністры ўнутраных спраў Венгрыі
- Пакараныя смерцю палітыкі
- Павешаныя
- Пасмяротна рэабілітаваныя
- Перапахаваныя