Лас-Авес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лас-Авес
ісп.: Las Aves
Safarisailing.jpg
11°58′49″ пн. ш. 67°40′08″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Колькасць астравоў11
Агульная плошча3,35 км²
КраінаFlag of Venezuela.svg Венесуэла
Лас-Авес (Венесуэла)
Лас-Авес
Лас-Авес
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Лас-Авес на Вікісховішчы

Лас-А́вес (ісп.: Las Aves) — архіпелаг з 11 малых астравоў на поўдні Карыбскага мора. Уваходзіць у склад Федэральных ўладанняў Венесуэлы. Агульная плошча - 3,35 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Лас-Авес месціцца на поўдні Карыбскага мора ў 57,57 км на захад ад вострава Банайрэ. Бліжэйшы кантынентальны бераг Венесуэлы знаходзіцца ў 117,9 км на паўднёвы захад. Складаецца з 2 груп Барлавента (усходняя) і Сатавента (заходняя), кожны з якіх атачаюць каралавыя рыфы. Астравы нізкія, сфарміраваныя вапнякамі.

Клімат трапічны пасатны. Гадавая колькасць ападкаў не перавышае 560 мм у год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археолагі выявілі, што з 1 тысячагоддзя да н. э. архіпелаг наведвалі індзейцы з узбярэжжа Венесуэлы. Яны здабывалі тут ракавіны малюскаў і соль. У 1499 г. адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале Алонса дэ Ахеда. З XVII ст. іспанскія і галандскія перасяленцы выкарыстоўвалі астравы для часовага прытулку падчас здабычы рыбы і драўніны, аднак з-за недахопу пітной вады сталых паселішчаў не стваралі.

У 1678 г. каля астравоў Лас-Авес адбылася бітва паміж галандцамі і французскім флотам. Яна скончылася паражэннем французаў.

У 1938 г. уключаны ў склад Федэральных ўладанняў Венесуэлы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]