Лас-Пальмас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя)
Лас-Пальмас
Las Palmas de Gran Canaria
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1833
Плошча
100,55 км²
Вышыня цэнтра
0-23 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
383308 чалавек (2010)
Шчыльнасць
3749,94 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+34) 928
Паштовыя індэксы
35001-35020
Аўтамабільны код
GC
Афіцыйны сайт
laspalmasgc.es (ісп.)
Лас-Пальмас на карце Іспаніі ±
Лас-Пальмас (Іспанія)
Лас-Пальмас
Лас-Пальмас (Канарскія астравы)
Лас-Пальмас

Лас-Пальмас (ісп.: Las Palmas) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы і разам з горадам Тэнэрыфэ, з'яўляецца сталіцай гэтай супольнасці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на востраве Гран-Канарыя, на якім размяшчаецца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Лас-Пальмас з'яўляецца найбуйнейшым горадам Еўрапейскага Звяза, які ляжаць па-за межамі еўрапейскага кантынента. Ён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы іспанскага вострава Гран-Канарыі, прыкладна ў 150 кіламетрах ад узбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлантычным акіяне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1478 года Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калумб зрабіў прыпынак у Лас-Пальмасе перад сваім першым плаваннем у Амерыку. На зваротным шляху ў Іспанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёння ў яго гонар названы музей у гарадскім квартале Вегета.

У канцы XVI стагоддзя, гэта значыць у 1595 годзе, на востраў было зусім некалькі нападаў з боку англійскіх карсараў, як Джона Хокінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Лас-Пальмас не быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галандскага мараплаўцы П'ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 года здарылася вырашальная бітва паміж галандскімі і іспанскімі войскамі, пасля якой Галандыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (па-іспанску: Catedral de Canarias), прысвечаны Святой Ганне, заступніцы горада.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Лас-Пальмас мае субтрапічны клімат, з мяккай і цёплай тэмпературай на працягу ўсяго года. Паводле даследавання, праведзенага Томасам Уітмарам, аўтарам прац па кліматалогіі Сіракузскага ўніверсітэта ў ЗША, Лас-Пальмас карыстаецца «лепшы кліматам у свеце»[1].

Халоднае Канарскае цячэнне астуджае горад, пры гэтым адначасова зніжаючы колькасць ападкаў, у выніку чаго за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсезонныя ваганні дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклону невялікія.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]