Латакія
| Горад | |||
| Латакія | |||
|---|---|---|---|
| араб. اللاذقية | |||
|
|||
| 35°31′25″ пн. ш. 35°47′30″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Мухафаза | Латакія | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 0 м | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 554 000 чалавек | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 41 | ||
|
|
|||
| elatakia.sy (ар.) | |||
|
|
|||
Латакі́я (грэч. Λαοδικεία, араб. اللاذقية [Al-Lāðiqījah], турэцк.: Lazkiye, лац.: Laodicea ad Mare) — галоўны порт Сірыі на Міжземным моры. Насельніцтва — 554 000 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з часоў фінікійцаў пад назвай Раміта. Пазней на яго месцы існаваў грэчаскі горад. Селеўк I Нікатар заснаваў горад нанова і назваў яго Лаадыкея. Горад быў разбураны землетрасеннямі ў 494 і 555 гг.
Захоплены арабамі ў 638 г. У 1097 г. захоплены крыжакамі. У 1188 г. адваяваны назад Саладзінам.
З XVI стагоддзя да Першай сусветнай вайны — горад у складзе Асманскай імперыі. У перыяд асманскага панавання горад насялялі пераважна алавіты, тым не менш сярод жыхароў была дастатковая колькасць сунітаў і хрысціян.
Пасля звяржэння караля Фейсала ўлада перайшла да французаў, якія падалі гораду аўтаномію. З 1930 па 1936 — сталіца санжака Латакія — намінальна аўтаномнай дзяржавы пад кіраўніцтвам Францыі пры мандаце Лігі Нацый.
З 1936 г. у складзе Сірыі. У жніўні 2011 года ў горадзе адбыліся ваенныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і сірыйскай апазіцыяй.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]| Клімат Латакіі | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Сярэдні максімум, °C | 15,6 | 16,3 | 18,4 | 21,5 | 24,2 | 26,8 | 28,9 | 29,7 | 29,0 | 26,8 | 22,1 | 17,3 | 23,0 |
| Сярэдні мінімум, °C | 8,4 | 9,0 | 10,9 | 14,0 | 17,1 | 20,9 | 24,0 | 24,5 | 22,1 | 18,4 | 13,7 | 10,0 | 16,0 |
| Норма ападкаў, мм | 162 | 99 | 90 | 44 | 21 | 4 | 0 | 4 | 7 | 67 | 95 | 160 | 753 |
| Крыніца: World Weather, Ганконгская абсерваторыя | |||||||||||||
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Ад антычнага перыяду ў горадзе захаваліся тэтрапілон і рэшткі каланады, сярод помнікаў пазнейшага часу — некалькі цэркваў 5—6 стст. і мячэцяў 14—18 стст. У раёне Латакіі маецца шэраг марскіх пляжаў, у тым ліку марскі курорт Шат аль-Азрак — «Блакітны бераг». Купальны сезон на тутэйшых неглыбокіх цёплых водах і пясчаных пляжах доўжыцца з мая па лістапад. Разваліны старажытнага горада Угарыт, дзе былі знойдзены найстаражытныя алфавітныя пісьмёны, знаходзяцца ўсяго ў 16 км на поўнач. У самым горадзе маецца невялікі музей (працуе ў першай палове дня, выхадны — аўторак).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
У Латакіі пражывае найбольшая колькасць алавітаў ва ўсёй Сірыі. Вядомыя выхадцы Латакіі — Хафез аль-Асад, Башар аль-Асад, Хана Міна, Із ад-Дзін аль-Касам.
Латакія таксама з'яўляецца сталіцай аднайменнай мухафазы. Да 1991 г. тут размяшчалася база Міжземнаморскай эскадры ВМФ СССР.[1]
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фота Латакіі Архівавана 27 верасня 2007. ад Міністэрства турызму Сірыі
